Ці варта рызыкаваць жыццём?

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Асноўнымі прычынамі траўмавання чыгуначным транспартам з’яўляюцца няведанне і парушэнне правілаў бяспекі пры знаходжанні ў зоне чыгуначных пуцей, спешка і бесклапотнасць, нежаданне карыстацца пераходнымі мастамі, тунэлямі, часам хуліганства і гульні як на чыгуначных пуцях, так і побач з імі.

Лідская дыстанцыя пуці заклікае ўсіх быць уважлівымі, знаходзячыся паблізу аб’ектаў чыгуначнага транспарту. Не забывайце нагадваць элементарныя правілы паводзінаў дзецям:

— не стаяць блізка да края платформы пры набліжэнні цягніка;

— не забірацца пад вагоны;

— пераходзіць чыгуначныя пуці толькі ва ўстаноўленых месцах, карыстаючыся пры гэтым пешаходнымі мастамі, пераездамі;

— не гуляць паблізу чыгуначнага палатна;

— не выкарыстоўваць навушнікі і мабільныя тэлефоны, пераходзячы чыгуначныя пуці;

— не ездзіць на дахах, падножках, пераходных пляцоўках вагонаў;

— пры набліжэнні цягніка неабходна спыніцца, прапусціць яго і, упэўніўшыся ў адсутнасці рухомага састава па суседнім пуці, працягваць пераход.

Вікторыя БОЛАНДЗЬ,
інжынер Лідскай дыстанцыі пуці



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *