Ці ўсе заняты ў эканоміцы?

Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

У Дзятлаўскім раёне з 1 чэрвеня 2018 года працуе камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва раёна (далей – камісія).

Асноўнай задачай камісіі з’яўляецца каардынацыя работы па рэалізацыі норм Дэкрэта №3, у тым ліку аказанне кансультатыўнай, метадычнай і прававой дапамогі па пытаннях працаўладкавання і (або) самазанятасці. Камісія фарміруе спісы працаздольных грамадзян, якія не заняты ў эканоміцы, якія будуць аплачваць паслугі (з 1 студзеня 2019 года – гарачае водазабеспячэнне, з 1 кастрычніка 2019 года – газазабеспячэнне пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў і цеплазабеспячэнне) па цэнах (тарыфах), што забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне; разглядае заявы працаздольных грамадзян, якія не заняты ў эканоміцы, або членаў іх сем’яў аб поўным або частковым вызваленні такіх працаздольных грамадзян ад аплаты паслуг з пакрыццём выдаткаў у сувязі са знаходжаннем у цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Камісія інфармуе аб тым, што 1 верасня 2018 года сфарміравана (актуалізавана) база даных працаздольных грамадзян, якія не заняты ў эканоміцы. Грамадзянін можа самастойна звярнуцца ў камісію і ўдакладніць, ці ўтрымліваюцца звесткі пра яго ў базе даных. Тэлефон для даведак 8-01563-2-63-82.

Пасля атрымання інфармацыі аб уключэнні грамадзяніна ў базу даных ён мае права звярнуцца ў камісію для змены свайго статусу і вызвалення ад аплаты паслуг з поўным пакрыццём эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне ў сувязі са знаходжаннем у цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Для змены статусу грамадзяніна, не занятага ў эканоміцы, на статус грамадзяніна, занятага ў эканоміцы, неабходна падаць у камісію (пакінуць у сакратара або накіраваць поштай па адрасе: 231471, г. Дзятлава, вул. Кастрычніцкая, 56, кабінет №8; або на электронную пошту dyt-05@yandex.by) дакументы, якія пацвярджаюць занятасць грамадзяніна згодна з пералікам, указаным на сайце Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта.

Грамадзянін, які не можа пацвердзіць сваю занятасць у эканоміцы, але знаходзіцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, можа аформіць заяву ўстаноўленай формы з хадайніцтвам аб поўным або частковым вызваленні ад аплаты паслуг з поўным пакрыццём эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне ў сувязі са знаходжаннем у цяжкай жыццёвай сітуацыі (бланк заявы на сайце Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта або ў сакратара камісіі па адрасе: г. Дзятлава, вул. Кастрычніцкая, 56, кабінет №8, тэлефон

2-63-82).
Заява і прыкладзеныя да яго дакументы, якія пацвярджаюць прычыну знаходжання ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, неабходна накіраваць у камісію (пакінуць у сакратара або накіраваць поштай па адрасе: 231471, г. Дзятлава, вул. Кастрычніцкая, 56, кабінет №8; або па факсе 8-01563-2-63-82, або на электронную пошту dyt-05@yandex.by).

Аляксандр БАРАНОЎСКІ,
старшыня камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Дзятлаўскага раёна



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *