Атрымайце, калі ласка, падарунак

Галоўнае Грамадства Свежыя навіны

У жніўні рэдакцыя газеты “Перамога” прапанавала ўсім сваім падпісчыкам паўдзельнічаць у розыгрышы каштоўнага падарунка. Падпісны талон або яго копію на “Перамогу” даслалі 30 чалавек. І вось 7 верасня камп’ютар выбраў пераможцу: шчаслівым уладальнікам блэндара стаў Аляксандр Уладзіміравіч Сіняк з вёскі Лозкі.

А ўжо на наступным тыдні намеснік галоўнага рэдактара Таццяна Грыцук уручыла яму падарунак.

Аляксандр Уладзіміравіч, пенсіянер, быў вельмі задаволены, што яму ўсміхнулася ўдача. Ён расказаў, што выпісвае раённую газету ўжо 50 гадоў і застанецца яе падпісчыкам і надалей. Асабліва яму падабаюцца матэрыялы пра сельскую гаспадарку і моладзевыя навіны.

А розыгрыш – працягваецца. Усе, хто падпішацца на 4-ы квартал 2018 года на газету “Перамога”, могуць дасылаць свае падпісныя талоны ў рэдакцыю. Чакаем вашы пісьмы з пазнакай “Конкурс падпісчыкаў” па адрасе: 231471, г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, 21.

Святлана ГРЫШЫНА

 



2 комментария по теме “Атрымайце, калі ласка, падарунак

Добавить комментарий для Ника Отменить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *