Аб вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ў Дзятлаўскім раёне

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

У сельскагаспадарчых арганізацыях Дзятлаўскага раёна вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў студзені-жніўні
2018 года да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года склала ў супастаўных цэнах 87,7%.

На 1 верасня 2018 года намалочана 28431 тона. Ураджайнасць збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы) склала 21,9 цэнтнера з гектара. Удзельная вага вытворчасці збожжа ў агульным аб’ёме вытворчасці Гродзенскай вобласці склала 3,3%.

Сёлета сельскагаспадарчымі арганізацыямі выраблена 4099 тон насення рапсу пры сярэдняй ураджайнасці 15,4 цэнтнера з гектара.

У сельскагаспадарчых арганізацыях працягваюцца работы па нарыхтоўцы кармоў.

На 1 верасня 2018 года  нарыхтавана 40233 тоны кармоў. У разліку на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана па 13,5 цэнтнера кармавых адзінак.

За восем месяцаў бягучага года сельскагаспадарчымі арганізацыямі рэалізавана жывёлы на забой (у жывой вазе) 3459 тон, малака выраблена 32228 тон.

Удзельная вага рэалізаванага малака ў агульным аб’ёме яго вытворчасці па раёне склала 89,3%.

Людміла ХАЎСТОВІЧ,
першы намеснік начальніка Галоўнага статычнага ўпраўлення Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *