Зіма – не за гарамі

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Вынікам гатоўнасці сістэмаў цеплазабеспячэння спажыўцоў і цеплакрыніц з’яўляецца наяўнасць зарэгістраванага ў энерганаглядзе пашпарта гатоўнасці да асенне-зімовага перыяду.

Старшынёй Дзятлаўскага райвыканкама зацверджаны графік прад’яўлення гатоўнасці сістэмаў цеплазабеспячэння да работы ў асенне-зімовы перыяд 2018-2019 гадоў. Усім спажыўцам накіраваны пісьмы-прадпісанні “Аб падрыхтоўцы электрацеплаўстановак спажыўцоў і энергазабяспечвальных арганізацый да работы ў асенне-зімовы перыяд 2018-2019 гадоў”. На першай старонцы гэтага пісьма ўказаны тэрмін рэгістрацыі пашпарта гатоўнасці. У цэлым у пісьме адлюстраваны ўвесь комплекс мерапрыемстваў, якія павінны быць праведзены ў працэсе падрыхтоўкі да асенне-зімовага перыяду.

На дадзены момант ажыццяўляецца праверка гатоўнасці жылых дамоў і кацельняў Дзятлаўскага РУП ЖКГ да работы ў асенне-зімовы перыяд. Пры адсутнасці заўваг па тэхнічным стане электра- і цеплаўстановак падпісваецца акт гатоўнасці, а пры наяўнасці недахопаў выдаюцца прадпісанні на іх ліквідацыю. Пасля гэтага камісія паўторна праводзіць агляд аб’екта, ці гатовы ён да асенне-зімовага перыяду.

Інспекцыя дзяржэнерганагляду і орган мясцовай выканаўчай улады будуць ажыццяўляць пастаянны кантроль за ходам падрыхтоўкі да будучай зімы, гэта будзе адлюстроўвацца ў сродках масавай інфармацыі.

Віталь КРЫЎДА,
кіраўнік групы Слонімскай энергаінспекцыі
Вячаслаў ПЯТРАШ,
інспектар Дзятлаўскай раённай энергаінспекцыі



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *