Жніво ў раёне працягваецца

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Сёлета сельгаспрадпрыемствам раёна неабходна абмалаціць  14984 гектары збожжа і зернебабовых культур.

У тым ліку 4555 гектара ячменю, 797 гектара аўсу, 3938 гектара азімага трыцікале, 3403 гектара азімай пшаніцы , 401 гектар азімага жыта. Як адзначылі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавння райвыканкама, па стане на 7 жніўня, сельгаспрадпрыемствы раёна абмалацілі  11180 гектараў збажыны, што склала 75  працэнтаў уборачнай  плошчы. Намалацілі 25342 тоны зерня, у тым ліку 4967 тон яравога ячменю, 8580 тон азімай пшаніцы, 9244 тоны азімага трыцікале, 1001 тону азімага жыта. Сярэдняя ўраджайнасць па раёне – 22,7 цэнтнера з гектара.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *