Выплата падаткаў і непадатковых плацяжоў

Важнае Грамадства Свежыя навіны

У Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці на пастаянным кантролі знаходзіцца пытанне папаўнення даходнай часткі бюджэту, у тым ліку праз паўнату i своечасовасць выплаты ў бюджэт падаткаў і непадатковых плацяжоў.

Спецыялістамі Камітэта была вывучана сітуацыя з выплатай арганізацыямі вобласці падаходнага падатку. Устаноўлена больш за 40 выпадкаў нядобрасумленнага выканання асобнымі арганізацыямі вобласці абавязкаў падатковага агента па своечасовым пералічэнні ў бюджэт падаходнага падатку. Такія выпадкі ў асноўным устаноўлены ў будаўнічых і сельскагаспадарчых арганізацыях, якім накіраваны адпаведныя рэкамендацыі аб неабходнасці прыняцця мераў рэагавання і ліквідацыі выяўленых парушэнняў. Акрамя таго, за такое несвоечасовае пералічэнне ў бюджэт падаходнага падатку нядобрасумленныя плацельшчыкі выплацяць і пеню.

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці будзе працягвацца работа ў гэтым напрамку і будуць прыняты меры ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства па своечасовым паступленні належных плацяжоў у бюджэт.

Наталля КРЫВІЦКАЯ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *