Выкананне заканадаўства па прафілактыцы правапарушэнняў, папярэджанні гібелі людзей

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Пракуратурай Дзятлаўскага раёна сумесна з раённымі кантралюючымі і нагляднымі органамі праведзена праверка выканання заканадаўства, накіраванага на прафілактыку правапарушэнняў, папярэджанне гібелі людзей на пажарах у Дзятлаўскім раёне.

Органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях арганізуюць інфармаванне насельніцтва аб стане пажарнай бяспекі, аказваюць дапамогу мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям у навучанні грамадзян мерам пажарнай бяспекі ў побыце і на вытворчасці, аказваюць дапамогу пазаштатным пажарным фарміраванням у арганізацыі пажарна-прафілактычнай работы.

Але аналіз статыстычных даных дазваляе зрабіць выснову аб тым, што работа сельскіх выканаўчых камітэтаў раёна ў пытаннях забеспячэння бяспекі і жыццядзейнасці грамадзян не адпавядае гэтым патрабаванням, таму ў Дзятлаве і ў сельскіх выканаўчых камітэтах былі створаны назіральныя камісіі супрацьпажарнага стану жылога фонду і домаўладанняў, мэтай работы якіх з’яўляецца прывядзенне ў пажарабяспечны стан жылых дамоў, навучанне насельніцтва правілам пажарнай бяспекі, прадухіленне пажараў і гібелі людзей на іх. Але матэрыялы пракурорскай праверкі сведчаць аб недастатковай эфектыўнасці праводзімай назіральнымі камісіямі работы, накіраванай на прадухіленне пажараў і гібелі на іх людзей. У першым паўгоддзі 2018 года на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна адбылося 15 пажараў, пры гэтым пацярпеў 1 чалавек, выратавана – 4. Як і ў аналагічным перыядзе мінулага года гібелі грамадзян на пажарах не дапушчана.

У раёне праводзіцца пэўная работа па забеспячэнні пажарнай бяспекі на аб’ектах сельскагаспадарчай вытворчасці. Але існуе шэраг праблем і ў гэтым напрамку. Інспекцыяй дзяржаўнага пажарнага нагляду Дзятлаўскага РАНС праведзены маніторынг аб’ектаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, у ходзе якіх выяўлены парушэнні, якія істотна ўплываюць на забеспячэнне іх пажарнай бяспекі. Таксама Дзятлаўскім РАНС у бягучым годзе праведзена пэўная работа па папярэджанні ўзнікнення пажараў і прадухіленні гібелі на іх людзей. За парушэнне заканадаўства аб пажарнай бяспецы ў першым паўгоддзі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні складзены ў дачыненні да 27 грамадзян.

Вывучэнне дадзенай праблемы паказвае, што ў далейшым патрабуецца актывізацыя і паляпшэнне дзейнасці мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, а таксама ўсіх суб’ектаў прафілактыкі па выкананні патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2004 года №1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”, Закона Рэспублікі Беларусь “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў”.

Алег ВЯЛІЧКА,
пракурор Дзятлаўскага раёна



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *