Выкананне патрабаванняў дырэктываў у сельгасарганізацыях раёна

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Пракуратурай Дзятлаўскага раёна з выездам на аб’екты прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу раёна праверана выкананне патрабаванняў дырэктываў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” і “Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы” ў перыяд правядзення ўборачных работ.

Вынікі праведзеных праверачных мерапрыемстваў паказалі, што службовымі асобамі гаспадарак патрабаванні Дырэктываў выконваюцца не ў поўнай меры.

У адпаведнасці з п.1.5. пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь “Аб мерах па падрыхтоўцы сельгасарганізацый да палявых работ, стварэння трывалай кармавой базы і ўборцы ўраджаю у 2018 годзе” Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь загадана прыняць меры па забеспячэнні гатоўнасці не менш за 95% наяўнай у сельгасарганізацыях сельскагаспадарчай тэхнікі для правядзення ўборкі збожжавых і зернебабовых культур, першаснай апрацоўкі і захоўвання збожжа.

Устаноўлена, што ў шэрагу гаспадарак раёна патрабаванні названага заканадаўства выкананы не ў поўным аб’ёме.

Адпаведна статыстычным даным МО ДАІ па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага, Зэльвенскага раёнаў за чэрвень-ліпень 2018 года супрацоўнікамі інспекцыі выяўлена 6 фактаў удзелу ў дарожным руху сельскагаспадарчай тэхнікі, якая не прайшла тэхнічны агляд, ёсць тэхнічныя няспраўнасці.

Як паказваюць аператыўныя зводкі міліцыі пачасціліся факты ўчынення крадзяжоў гаруча-змазачных матэрыялаў работнікамі КСУП у сваіх гаспадарках.

Названыя парушэнні сведчаць пра нізкі ўзровень выканальніцкай дысцыпліны кіраўніцтва прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу раёна, а таксама адсутнасць належнага кантролю з боку кіраўніцтва за работай падначаленых супрацоўнікаў, ствараюць перадумовы для ўчынення крадзяжоў таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, іх пашкоджання і знішчэння.

Алег ВЯЛІЧКА,
пракурор Дзятлаўскага раёна



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *