Велапрабег «Малой радзіме – вялікая любоў»

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Вучні Лявонавіцкага дзіцячага сада-базавай школы, удзельнікі гуртка «Школа выжывання», 16 жніўня 2018 года разам з настаўнікамі арганізавалі велапрабег па роднай старонцы.

Велапрабег «Малой радзіме – вялікая любоў» вучні школы прысвяцілі Году малой Радзіме.

Маршрут праходзіў па прыгожых мясцінах нашай мясцовасці. З Лявонавіч мы даехалі да гарадскога пасёлка Казлоўшчына, далей — вёскі Падвялікае і Чарленка. У вёсцы Падвялікае мы наведалі мясцовы касцел, які і цяпер адчыняе свае дзверы для прыхажан.

Адпачылі мы на беразе ракі Шчара. Пагода вельмі спрыяла добраму настрою і спакойнаму велапрабегу. Вярталіся мы з пачуццем гонару за тое, што маршрут быў адолены і планы пастаўленыя намі былі выкананыя.

Аксана СЕРБІН,
вучаніца 8 класа, Лявонавіцкага дзяцячага сада-базавай школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *