Свята бульбы

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

2 верасня ў аграгарадку Хвінявічы будзе праводзіцца Свята бульбы.

У праграме: тэатралізаванае прадстаўленне “Гасцёўня БульбаЁсціка”, выставы страваў, дзіцячых вырабаў з бульбы, выстава розных гатункаў бульбы, тэатралізавана-гульнявая праграма “Як мы бульбачку капалі”, канцэрт артыстаў раёна. У рамках свята адбудзецца раённы этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла”. Будуць працаваць выстава-продаж сувенірнай прадукцыі, гандлёвыя рады, дзіцячыя атракцыёны.

Пачатак мерапрыемства ў 11 гадзін.

Аргкамітэт



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *