“Салодкія гектары” студатрадаўцаў

Важнае Грамадства

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца працоўнае лета моладзі. 23 ліпеня ў ААТ “Граніт-Агра” пачаў сваю работу студэнцкі атрад, у склад якога ўвайшлі 9 маладых работнікаў.

Яны дапамагаюць гаспадарцы на праполцы цукровых буракоў.

Ад памочніка загадчыка вытворчага ўчастка №1 Валерыя Сямашкі, які курыруе работу студатрадаўцаў, мы даведаліся, што ў гаспадарцы разлічваюць з дапамогай моладзі прапалоць звыш 15 гектараў цукровых буракоў.

Ці лёгка даюцца “салодкія гектары”, мы вырашылі пацікавіцца ў маладых людзей, якія шчыруюць у полі. Пакуль ідзём да радкоў, на якіх працуюць студатрадаўцы, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Граніт-Агра” Кацярына Дубешка паказвае на аўтобус (ён знаходзіцца паводдаль на дарозе). Яна тлумачыць, што з-за капрызаў надвор’я аўтобус увесь працоўны дзень стаіць ў полі, каб работнікам было куды хавацца, калі пачнуцца грымоты ці лівень, таксама ў транспартным сродку знаходзіцца пітная вада, якая вельмі дарэчы ў спёку.

Вітаемся са студатрадаўцамі, знаёмімся з камандзірам атрада Надзеяй Грыцэвіч, дарэчы, будучым доктарам, бо вучыцца дзяўчына ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, а скончыла Наваельнянскую сярэднюю школу.

– У працоўным моладзевым семестры ўдзельнічаю першы раз, і адразу мне прапанавалі быць камандзірам, як паўналетняй, – дзеліцца ўражаннямі Надзея. – Астатнія ўдзельнікі атрада – навучэнцы старэйшых класаў Наваельнянскай школы, я іх добра ведаю, мы выдатна супрацоўнічаем. Як на камандзіры, на мне ляжыць дадатковая адказнасць за парадак у атрадзе і тэхніку бяспекі. Усе інструктажы ў нас пройдзены, рабяты разумеюць, што ад іх патрабуецца, таму праблем не ўзнікае. Мы выдатна ладзім, бо моладзь тут сабралася вясёлая і старанная.

Самой мне падабаецца ўдзельнічаць у студатрадаўскім руху, бо дома сядзець нецікава, ды і грошы студэнту заўсёды дарэчы. Сваім сябрам па атрадзе я жадаю і надалей не губляць працавітасці і аптымізму, назапашваць карысныя навыкі работы ў камандзе.

Меркаваннем наконт летняй занятасці згаджаецца падзяліцца і навучэнка Наваельнянскай сярэдняй школы Анжэліка Адамчык.

– У атрадзе я таксама ўпершыню, аб чым не шкадую. У школе даведалася пра магчымасць папрацаваць у час канікул і адразу ж згадзілася. У наступным годзе таксама збіраюся прыйсці ў студэнцкі атрад. Летам сумна сядзець дома, а тут чыстае паветра, прырода, проста здаровы лад жыцця атрымліваецца, і сябры побач. У другой палове дня паспяваю яшчэ дома дапамагчы па гаспадарцы і на прысядзібным участку, хапае мне часу пры жаданні і вечарам прагуляцца. Частку свайго летняга заробка планую патраціць на падрыхтоўку да новага навучальнага года, частку – пакіну на выпускны. Як бачыце, маё лета не праходзіць дарэмна.

Ірына КАЎКЕЛЬ



Теги:

2 комментария по теме ““Салодкія гектары” студатрадаўцаў

  1. Конечно) свежий воздух это главное)). А не денежки ли?) Мазур для студентов не поскупится, нормальный мужик

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

  2. Деньги — это хороший стимул для ребят. Наверное, как и для всех

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *