Раздзяляем і выкарыстоўваем

Важнае Грамадства Свежыя навіны

У дварах шматкватэрных жылых дамоў Дзятлаўскага раёна стаяць спецыяльныя кантэйнеры для паасобнага збору адходаў з надпісамі “шкло”, “папера”, “пластык”.

Калі выкінуць адходы шкла, паперы, пластыка ў такія кантэйнеры, адходы не трапяць на сметнік. Яны пройдуць дадатковае сартаванне, пасля чаго адправяцца на завод. Там адходы выкарыстоўваюць у вытворчасці новай прадукцыі.

У кантэйнеры для шкла выкідвайце непатрэбныя шкляныя бутэлькі, слоікі, бітае шкло, шкляны посуд (не крышталёвы).

У кантэйнеры для паперы выкідвайце кардонную і папяровую ўпакоўку (скрынкі, пакеты), газеты, часопісы, сшыткі.

У кантэйнеры для пластыка — пластыкавыя бутэлькі і ўпакоўкі ад прадуктаў, касметыкі, бытавой хіміі: пакеты, плёнку, непатрэбныя пластмасавыя прадметы для дома.

Здаць макулатуру, шклабой або поліэтылен можна ў прыёмных пунктах, якія працуюць у горадзе Дзятлаве па вул. Слонімскай, 31 (магазін “Нарыхтоўчы”), па вул. Кірава, 3 (магазін “Мір тэхнікі”); г. п. Наваельня, вул. Завадская, 9; г. п. Казлоўшчына, вул. 40 год Кастрычніка, 7/2. Акрамя таго, Дзятлаўскае райспажыўтаварыства арганізавала штодзённы збор другаснай сыравіны па ўсіх сельскіх саветах раёна.

Таццяна ГРЫЦУК



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *