Пра Шошу, Ціму і адвечнае дзіва

Грамадства Свежыя навіны

Кніга вядомага беларускага пісьменніка Міколы Чарняўскага “Матуля Шо, дачушка Шоша” складзена з паэтычных твораў пра рэкі і азёры роднай Беларусі і ўпрыгожана фотаздымкамі прыроды Беларусі. Яна адрасуецца школьнікам і ўсім, хто цікавіцца прыродай і літаратурай роднага краю.

“З думкай пра Беларусь, альбо Ёсць дзіва, адвечнае дзіва…”. Яшчэ адна кніга Міколы Чарняўскага раскажа чытачам пра славутых людзей нашай Бацькаўшчыны, па якіх чытанках вучыліся маленькія беларусы на пачатку ХХ стагоддзя, пазнаёміць з гісторыяй Лідскага замка, правядзе падарожжа па залах Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Аўтар серыі “Казкі для вундэркіндаў” Ірына Токарава ў кнізе “Чароўныя майстэрні, ці Прыгоды Ціма ў Дудутках” запрашае разам з хлопчыкам Цімам і яго сябрамі пабываць у Дудутках і стаць майстрам на адзін дзень.

На шматлікія пытанні, якія цікавяць дзяцей, дасць адказ унікальны “Дзіцячы атлас Беларусі”. Неверагодныя факты і яркія ілюстрацыі, размешчаныя на старонках кнігі, зацікавяць не толькі малых чытачоў, але і дарослых.

Марына ЛАПУШКА,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай бібліятэкі

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *