Папоўнілі арсенал школьніка

Галоўнае Грамадства Свежыя навіны

Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі, настаяцель храма Праабражэння Гасподняга ў Дзятлаве іерэй Іаан Кісель дапамог дзецям сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава сабрацца ў школу. 

Вучні розных класаў аднолькава хвалююцца, наколькі лёгка ў іх атрымаецца зарабляць добрыя адзнакі. Для спрыяльнай вучобы недастаткова старанняў і ўседлівасці: сшыткі, ручкі і іншыя канцылярскія прадметы абавязковыя ў арсенале школьніка.

Хлопчыкі і дзяўчынкі Дзятлаўскага СПЦ нерашуча распакавалі пакеты з падарункамі і прыемна здзівіліся: колькасці новых сшыткаў хопіць надоўга, і іншыя школьныя рэчы не застануцца без прымянення.

Выхаванцы і дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава Ала Жэгалік падзякавалі айцу Іаану за шчырую дапамогу і візіт у госці. Дзеці паабяцалі паводзіць сябе добра і падаваць прыклад у вучобе аднакласнікам.

Юлія БАКУНОВІЧ



2 комментария по теме “Папоўнілі арсенал школьніка

  1. Особенно, этим деткам. Жалко их до умопомрачения!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *