Пакаранне за мабільны і ноўтбук

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Дзятлаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь праводзіцца расследаванне па крымінальнай справе, якая распачата ў дачыненні да грамадзяніна С. У перыяд часу з 2017 года па 2018 год ён шляхам падману завалодаў мабільным тэлефонам і ноўтбукам грамадзянкі Ю. Сваімі наўмыснымі дзеяннямі грамадзянін С. здзейсніў злачынства, прадугледжанае часткай 2 артыкула 209 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь па прыкмеце: завалоданне маёмасцю шляхам падману (махлярства), здзейсненае паўторна. За гэта прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу ці папраўчых работ тэрмінам да двух гадоў, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да чатырох гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Ірына ЯНОВІЧ,

следчы раённага аддзела Следчага камітэта



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *