Метады работы з моладдзю. Меркаванні

Важнае Свежыя навіны Улада

Прайшоў семінар-практыкум па рэалізацыі моладзевай палітыкі. Уражанні дэлегатаў з Дзятлава

У Гомельскай вобласці 7 і 8 жніўня праходзіла пленарнае пасяджэнне ў рамках Рэспубліканскага семінара-практыкума па рэалізацыі моладзевай палітыкі, у якім прынялі ўдзел Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава, міністр адукацыі Ігар Карпенка, старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік.

Семінар сабраў прадстаўнікоў усіх абласцей краіны. Прынялі ў ім удзел і дзятлаўчане.

Намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Ігар Кухарэвіч:

– На Дзятлаўшчыне рэалізуецца мноства моладзевых праграм і праектаў. Ідзе актыўная работа па ўдасканаленні сістэмы дашкольнай, базавай і сярэдняй адукацыі. Надзяляецца шмат увагі замацаванню ў раёне маладых спецыялістаў. Таму тэма гомельскага семінара была вельмі актуальнай. Гэта магчымасць убачыць новыя метады, спробы і спосабы работы з моладдзю. На прыкладах рэальных прадпрыемстваў нам паказалі, як сёння зацікаўліваюць моладзь пры дапамозе розных варыянтаў і формаў досугавай дзейнасці, уцягнення ва ўсе формы занятасці, не ўпускаюць і пытанне патрыятычнага выхавання. Акрамя таго, як мы ўбачылі пры наведванні ААТ “Буравая кампанія “Дэльта”, на дадзеным прадпрыемстве прыярытэты ў рабоце з моладдзю такія: не толькі браць на працу выпускнікоў-выдатнікаў, але і працягваць іх навучанне пасля працаўладкавання.

Увогуле, я згодны з тым, што з дзецьмі трэба пачынаць працаваць ужо з пачатковай школы, развіваць у іх прафарыентацыйную скіраванасць, а ўжо ў дарослым узросце на іх першым працоўным месцы “змагацца” за замацаванне моладзі менавіта на дадзеным прадпрыемстве або арганізацыі.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Калодка:

– Ад двухдзённага мерапрыемства ў Гомельскай вобласці засталіся самыя прыемныя ўражанні. Самым цікавым для мяне было наведванне аб’ектаў гісторыка-культурнай  каштоўнасці і прадпрыемстваў Рэчыцкага раёна (фотаэлектрычная станцыя ПА “Беларуснафта”, міні-ЦЭЦ філіяла “Рэчыцкія электрычныя сеткі” РУП “Гомельэнерга” і многія іншыя).

Давялося пачуць кіраўнікоў, на прадпрыемствах якіх сфарміравана дакладна выбудаваная сістэма работы з моладдзю, дзе ёсць не толькі стымуляванне і фінансавая падтрымка, але выкарыстоўваюцца іншыя метады зацікаўлення моладзі. І моладзь на гэтыя прадпрыемствы з задавальненнем прыходзіць і застаецца надоўга.

Для мяне паездка ў другі рэгіён была не проста пазнавальнай – новы вопыт дапамагае паглядзець на адну сітуацыю з розных бакоў, паглядзець выйгрышнасць сітуацыі з той ці іншай пазіцыі, разгледзець наступствы ці перспектывы.

Ірына КАМАРОВА

Фота https://dneprovec.by



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *