Аздараўленне дзяцей

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці штогод праводзяцца кантрольныя мерапрыемствы па арганізацыі і правядзенні аздараўленчай кампаніі дзяцей.

У бягучым годзе ва ўсіх правераных аздараўленчых летніках устаноўлены парушэнні санітарных норм і правілаў, незахавання нормаў закладкі прадуктаў харчавання ў прыгатаваныя стравы, працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны, не ў поўным аб’ёме створаны бяспечныя ўмовы знаходжання дзяцей. Выяўлены факты крадзяжу з харчблокаў летнікаў прадуктаў харчавання.

Інфармацыя для прыняцця мераў рэагавання накіравана адпаведным дзяржаўным органам.

Наталля КРЫВІЦКАЯ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *