Адзіны дзень інфармавання ў Казлоўшчыне. Эканамічнае развіццё і інтарэсы моладзі

Галоўнае Свежыя навіны Улада

Інфармацыйная група старшыні райвыканкама Аляксандра Дубовіка сустрэлася з працоўнымі калектывамі КСУП “Слава працы”, Казлоўшчынскага Дома-інтэрната, мясцовых РУП ЖКХ, Дома культуры, бальніцы, бібліятэкі, іншых арганізацый.

Па пытанні “Сацыяльна-эканамічнае развіццё Гродзенскай вобласці за студзень-чэрвень 2018 года” выступіў намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Жыдко.

Ён адзначыў, што тэмп росту валавой прадукцыі ва ўсіх катэгорыях гаспадарак у параўнанні з мінулым годам павялічыўся і склаў 102,6 %. У сельскагаспадарчых арганізацыях выраблена прадукцыі на суму 977,3 млн. рублёў. Уведзена ў эксплуатацыю 167,8 тыс. кв. м жылля. Аб’ём рознічнага тавараабароту гандлю праз усе каналы рэалізацыі склаў 2157,6 млн. рублёў, аптовага тавараабароту — 1179,2 млн. рублёў. За студзень-чэрвень 2018 года аб’ём экспарту тавараў склаў 614,8 млн. долараў.

За студзень-чэрвень 2018 года намінальная сярэднямесячная заработная плата ў вобласці павялічылася да студзеня-чэрвеня 2017 г. на 19 % і склала 780,6 рубля.

Узровень рэгіструемага беспрацоўя на 1 ліпеня 2018 г. склаў 0,5% да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва.

Па пытанні “Меры па папярэджанні і пераадоленні п’янства і алкагалізму” выступіў начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Біль, які адзначыў:

– Кожнае чацвёртае злачынства ў краіне ўчыняецца ў стане алкагольнага ап’янення. Доля здзейсненых «пад чаркай» правапарушэнняў дасягае 70-80%. За 7 месяцаў бягучага года на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ў стане алкагольнага ап’янення ўчынена практычна кожнае трэцяе злачынства. Асноўнымі задачамі па папярэджанні і пераадоленні п’янства і алкагалізму па-ранейшаму застаюцца зніжэнне ўзроўню негатыўных сацыяльных і эканамічных наступстваў п’янства і алкагалізму, зніжэнне аб’ёмаў спажывання насельніцтвам алкагольных і слабаалкагольных напояў.

У рамках рэалізацыі мер па супрацьдзеянні парушэнняў антыалкагольнага заканадаўства ў бягучым годзе з незаконнага абароту канфіскавана і знішчана больш за 112 тон самагону і самагоннай брагі, больш за 20 тон іншай алкагольнай прадукцыі, у тым ліку фальсіфікаваных алкагольных напояў, этылавага спірту і нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі. Да адміністрацыйнай адказнасці за незаконны абарот алкагольнай прадукцыі прыцягнута звыш 1200 асоб. Канфіскавана і знішчана 148 самагонных апаратаў.

Па пытанні “Моладзь Беларусі: магчымасці яе самарэалізацыі” выступіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і  па справах моладзі райвыканкама Наталля Калодка. Яна адзначыла, што актыўна праводзіцца работа па стымуляванні дзелавой актыўнасці моладзі, забяспечанасці занятасці,  створаны комплекс мер па рэалізацыі здольнасцей у грамадска-палітычнай і сацыяльна-карыснай дзейнасці, развіцці патэнцыялу моладзі і яе актыўнае ўцягванне ў стварэнне эканомікі. Арганізаваны шэраг мерапрыемстваў для замацавання маладых кадраў на вёсцы, распрацаваны меры, накіраваныя на стымуляванне працы і матэрыяльную падтрымку маладых спецыялістаў падтрымку сем’яў з дзецьмі.

Зацікаўленым у арганізацыі і развіцці прадпрымальніцкай дзейнасці аказваецца кансультацыйная і метадычная дапамога, беспрацоўным для арганізацыі ўласнай справы аказваецца фінансавая падтрымка ў выглядзе субсідыі.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *