Адпачывайце па законах прыроды

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Сустракаюцца выпадкі безадказнага стаўлення адпачывальнікаў да навакольнага асяроддзя.

Памятайце:

адпачывайце ў спецыяльна адведзеных зонах і месцах;

— на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях (нацыянальны парк, заказнік, запаведнік) выконвайце іх рэжым аховы і выкарыстання (у выпадку парушэння – штраф ад 4 да 35 базавых велічыняў);

— паркуйце машыну ў прызначаным для гэтага месцы або не бліжэй за 30 м ад берагавой лініі, мыццё машын у межах водаахоўных зон не дапускаецца (штраф да 10 базавых велічыняў);

— не пашкоджвайце надглебавы пласт, напрыклад, пратэктарамі шын (у выпадку парушэння – папярэджанне або штраф да 20 базавых велічыняў);

— не разводзьце вогнішчы ў забароненых месцах. Разводзьце іх па правілах, а лепш выкарыстоўвайце мангал або жароўню (у выпадку парушэння – папярэджанне або штраф да 50 базавых велічыняў);

— не знішчайце расліннасць – прывозьце дровы і вугаль з сабой (штраф да 50 базавых велічыняў);

— не наносьце шкоду жывёлам і раслінам (штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў);

— не разбурайце мурашнікі, птушыныя гнёзды і норы дзікіх жывёлін (штраф да 30 базавых велічыняў);

— прыбірайце за сабой смецце (у выпадку парушэння – штраф ад 5 да 50 базавых велічыняў).

Дзмітрый БАЛЬКОЎСКІ,
начальнік Дзятлаўскай райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *