1000 тон экіпажа Уладзіміра і Івана Чарняўскіх

Галоўнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Кожны з тых, хто на працягу апошніх тыдняў  з ранку да вечара шчыраваў у полі, каб хутчэй і без стратаў сабраць ураджай, дастойны самых цёплых і самых удзячных слоў.

Рэхам напружаных дзён жніва з’яўляецца заслужанае ўшанаванне працавітых людзей.

Чарговы раз адпраўляемся ў ААТ “Граніт-Агра”, каб павітаць камбайнераў, якія ў час сёлетняга жніва перасягнулі тысячны рубеж па намалотах – сямейны экіпаж камбайнераў у складзе Уладзіміра і Івана Чарняўскіх(на камбайне Джон-Дзір-9640).

Яшчэ на пачатку тыдня на рахунку экіпажа Чарняўскіх было намалочана 991 тона зерня. 31 ліпеня экіпаж намалаціў 34 тоны збожжа, і тым самым  камбайнеры размянялі запаветны тысячны рубеж.

З працоўным дасягненнем хлебаробаў павіншаваў старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік. Аляксандр Міхайлавіч падзякаваў камбайнерам за актыўны ўдзел ва ўборачнай кампаніі, за плённую працу, пажадаў добрага здароўя і новых перамог, годных ушанавання.

Старшыня РК прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак узнагародзіў перадавікоў раённага спаборніцтва на жніве, адзначыў працоўнае дасягненне хлебаробаў Падзячнымі лістамі, падарункамі і вымпеламі.

Любая праца ў летні сезон, як адзначалі работнікі сельгаспрадпрыемства, выказваючы падзяку за ўзнагароды і падарункі, вельмі нялёгкая. Але калі адчуваецца клопат і ўвага, тады ёсць стымул працаваць з яшчэ большай аддачай.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ              



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *