Збіраемся ў школу

Галоўнае Грамадства

Сабраць дзіця ў школу не так проста, асабліва калі яно адпраўляецца ў першы клас. Многія бацькі складаюць цэлы спіс неабходных рэчаў, баяцца пра штосьці забыцца або чагосьці не знайсці.

У Дзятлаве такой праблемы можна пазбегнуць, калі зазірнуць на школьны базар, які будзе працаваць да 10 верасня.

Тут бацькі знойдуць для сваіх школьнікаў адзенне дзелавога і спартыўнага стыляў, якое можна там жа прымерыць. Разнастайнасць дзіцячага абутку, трыкатажных шкарпэткава-панчошных вырабаў дазваляе не ездзіць у спецыялізаваныя магазіны. У наяўнасці школьна-пісьмовыя прылады і канцылярскія тавары – усё, што абавязкова ўваходзіць у набор школьніка. Таксама ёсць выбар сумак і рукзакоў для хлопчыкаў і дзяўчынак. Прадавец Ірына Лішык з задавальненнем дасць кансультацыю, дапаможа зарыентаваць у прасторы школьных рэчаў і зрабіць правільны выбар.

Усе тавары беларускай вытворчасці, вызначаюцца якасцю і памяркоўнай цаной.

У жніўні на тавары школьнага асартыменту будзе дейнічаць зніжка да 15%.

Школьны базар працуе па буднях, акрамя панядзелка, з 10 да 16 гадзін, у суботу і нядзелю – з 10 да 14 гадзін.

Вольга ЮШКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *