Рэйд па аб’ектах жніва

Важнае Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Для папярэджання пажараў у перыяд уборачнай кампаніі супрацоўнікі РАНС перайшлі на ўзмоцнены рэжым работы: праводзяць своечасовыя праверкі працуючай на палях тэхнікі, зернясховішчаў і збожжасушыльных комплексаў. Выкананне правілаў супрацьпажарнай бяспекі, як сцвярджаюць спецыялісты, дазволіць выключыць надзвычайныя сітуацыі ў час жніва і дапаможа захаваць новы ўраджай, дазволіць пазбегнуць недарэчных стратаў.

Так, чарговы рэйд па аб’ектах сёлетняга жніва супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі ў КСУП “Вензавец”.

Асноўная ўвага надавалася захаванню патрабаванняў пажарнай бяспекі на збожжасушыльных комплексах.

Інспектар Дзмітрый Бобін праверыў два збожжасушыльныя комплексы сельгаспрадпрыемста – КЗСВ-30 і КЗС-10, якія знаходзяцца побач з аграгарадком Вензавец.

У аператараў збожжасушыльных комплексаў Васіля Гузоўскага, Андрэя Жадзейкі, Андрэя Супруна і Андрэя Пякарскага праверылі выкананне шэрагу патрабаванняў пажарнай бяспекі: талоны пажарна-тэхнічнага мінімуму, журналы тэмпературнага рэжыму, наяўнасць і неабходную колькасць сродкаў пажаратушэння на шчытах, неабходную ёмістасць вады і наяўнасць пяску, прызначаных для ліквідацыі ўзгарання.

Інспектары сур’ёзныхпарушэнняў не выявілі: супрацьпажарныя шчыты ўкамплектаваны адпаведна патрабаванням супрацьпажарнай бяспекі і знаходзяцца ў спраўным стане, інвентар пафарбаваны ў чырвоны колер, належным чынам запаўняюцца журналы ўліку тэмпературы ва ўстаноўцы, своечасова робяцца запісы ў журнале прыёму-здачы змены.  

Тэрыторыя збожжасушыльнага комплексу ўтрымліваецца ў чысціні. Да размешчаных там будынкаў, збудаванняў, водных крыніцаў і супрацьпажарнага інвентару забяспечаны свабодны доступ. Што датычыцца месцаў для курэння на тэрыторыі комплексаў, таксама парушэнняў выяўлена не было.

Па меркаванні інспектара РАНС Дзмітрыя Бобіна, адсутнасць заўваг да арганізацыі пажарнай бяспекі – гэта паказчык належнай работы кіраўніцтва КСУП “Вензавец” і саміх працаўнікоў збожжасушыльнага комплексу.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ          



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *