Разам – супраць шкодных звычак

Грамадства Свежыя навіны

23 ліпеня ў Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці была арганізавана сустрэча на тэму шкоды наркотыкаў, якая ўвайшла ў цыкл мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду антынаркатычнага ладу жыцця сярод дзяцей і  моладзі. 

Галоўная мэта сустрэчы – прапанаваць падлеткам альтэрнатыву шкодным звычкам шляхам прапаганды здаровага ладу жыцця.

Арганізатары – работнікі Цэнтра культуры – запрасілі дзяцей, якія адпачываюць у школьных аздараўленчых летніках, а таксама ўсіх жадаючых на мерапрыемства пад назвай  “Скажы “стоп” наркотыкам”. У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся пытанні: што такое наркотыкі і як яны ўплываюць на здароўе чалавека, механізм узнікнення наркатычнай залежнасці, партрэт наркамана, фарміраванне навыкаў адмаўлення ад наркотыкаў.

З прапановай вясёлага адпачынку без шкодных звычак выступілі юныя артысты тэатра мыльных бурбалак  Bright bubles” і  прапанавалі паўдзельнічаць у дзіцяча-забаўляльнай праграме “Забаўны кавардак”.

У напамін аб сустрэчы  ўдзельнікі атрымалі памяткі і інфармацыйныя буклеты з серыі “Скажы “стоп” наркотыкам”.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ     



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *