Праводзіліся заняткі па тэрытарыяльнай абароне

Важнае Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Згодна з планам падрыхтоўкі органаў упраўлення тэрытарыяльнай абароны, воінскай часці тэрытарыяльных войскаў Дзятлаўскага раёна, зацверджанага старшынёй райвыканкама, з 24 па 27 ліпеня 2018 года на Дзятлаўшчыне праводзіліся заняткі па баявой гатоўнасці з органамі кіравання тэрытарыяльнай абароны раёна.

Так, 24 ліпеня супрацоўнікі ваеннага камісарыята правялі заняткі з афіцэрамі запасу, прыпісанымі на асноўныя пасады тэрытарыяльных войскаў раёна.

25 і 26 ліпеня была арганізавана трэніроўка з групай кіравання Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта па фарміраванні тэрытарыяльных войскаў раёна. Групу кіравання раёна ўзначальваў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Залеўскі. У яе склад уваходзілі прадстаўнікі райвыканкама, ваеннага камісарыята, сілавых структур: аддзела ўнутраных спраў райвыканкама і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

27 ліпеня адбылася трэніроўка з пунктам прыёму асабовага саставу з разгортваннем усіх элементаў на базе Дзятлаўскай МПМК-147 і практычным прыёмам ваеннаабавязаных, прызначаных у склад тэрытарыяльных войскаў Дзятлаўскага раёна.

Аляксандр БУРГУН,

начальнік групы тэрытарыяльнай абароны ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *