Пярвічная арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” ініцыятар творчых спраў

Грамадства Свежыя навіны

Пярвічная арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы з’яўляецца ініцыятарам правядзення шматлікіх сацыяльна-значымых спраў.

Сярод якіх сямейныя “агеньчыкі”, творчыя сутрэчы са знакамітымі людзьмі, акцыі “Міласэрнасць”, “Клопат”, “Падзяліся цяплом душы сваёй”, святы да Дня маці, 8 Сакавіка, Дня сям’і.

А у год малой радзімы савет нашай пярвічкі актыўна заняўся арганізацыяй турысцка-краязнаўчых экскурсій з мэтай наведвання нашых гарадоў і мястэчак з багатай самабытнай гісторыяй і культурай. Толькі за нядаўні час нашы жанчыны сталі ўдзельнікамі цікавых экскурсій у Лаўрышаўскі і Жыровіцкі манастыры, Сынкавіцкую царкву, а таксама наведалі саборы і касцёлы ў Навагрудку, Валеўцы, Карэлічах, Мінску.

Чарговы маршрут ляжаў у гарадскі паселак Мір, дзе нас чакаў знакаміты Мірскі замак, наведванне якога аставіла самае захапляючае ўражанне. Далей экскурсія працягвалася ў горадзе Нясвіжы, мы пабывалі ў Нясвіжскім палацава-паркавым комплексе. Дзякуючы вопытным экскурсаводам і цудоўным помнікам гісторыі і культуры мы не заўважылі як прайшоў дзень. Пад уражаннем ад убачанага ў аўтобусе мы адразу  выбралі новы маршрут у гарадзенскі маёнтак “Каробчыцы”  і горад Гродна. І няма сумненняў, што чарговая паездка, арганізаваная нашай пярвічкай, адбудзецца вельмі хутка і надоўга запомніцца нашым жанчынам.

Ларыса  ГАЎРОШ,
старшыня савета пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *