Незаконны перавоз тытунёвых вырабаў

Важнае Грамадства

Судом Слонімскага раёна разгледжаны пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч. 1 арт. 12.27 КоАП Рэспублікі Беларусь.

(“Незаконныя перамяшчэнне, захоўванне тытунёвых вырабаў і алкагольных напояў, вытворчасць, перапрацоўка, захаванне, перамяшчэнне нехарчовай спіртаўтрымліваючай прадукцыі, этылавага спірту, тытунёвай сыравіны, рэалізацыя гэтай прадукцыi, спiрту, сыравіны і алкагольных напояў”) у дачыненні да жыхара Рэспублікі Польшча, які, з’яўляючыся вадзіцелем вялікагрузнага аўтамабіля “Вольва”, што выконвае міжнародны рэйс, быў затрыманы работнікамі АДАІ ў прыгарадзе горада Слоніма пры перавозцы партыі цыгарэт беларускай вытворчасці агульнай колькасцю 20000 цыгарэт. На іх адсутнічалі абавязковыя пры перамяшчэнні дакументы, якія сведчаць аб легальнасці іх паходжання і набыцця.

АБЭП і фінансавая міліцыя арыштавалі партыю цыгарэт, быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч. 1 арт. 12.27 КоАП Рэспублікі Беларусь. Рашэннем суда ўказаны грамадзянін атрымаў штраф у суме 245 рублёў з канфіскацыяй 19000 цыгарэт без дакументаў і вяртаннем 1000 цыгарэт, перамяшчэнне якіх дазволена без іх наяўнасці.

Сяргей ТУПТАЛА,
начальнік Слонімскага МА УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *