“Мы — разам”. Святочная канцэртная праграма да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Падзеі

Сёння ў Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці  адбылася святочная канцэртная праграма артыстаў у рамках народна-патрыятычнай акцыі “Мы — разам!” Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Некалькі гадоў запар каманда праекта выступае ў райцэнтрах і малых гарадах Беларусі. Галоўная ідэя гэтай акцыі — аб’яднанне беларускага народа, усіх, хто ганарыцца сваёй краінай.

Мерапрыемствы акцыі ФПБ «Мы — разам» уключаліся ў праграмы розных святаў, і сёлета ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь менавіта Дзятлава сустрэла артыстаў праекта.

Першым павіншаваў дзятлаўчан са святам заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь, вакальна-інструментальны ансамбль «Шкляры».

Артысты гэтага калектыва — работнікі шклозавода «Нёман» у Бярозаўцы.

Не дарэмна на сцэне агучвалі асноўную дзейнасць артыстаў-аматараў. У акцыі «Мы — разам» задзейнічаны фіналісты конкурсу «Новыя імёны Беларусі», які таксама арганізоўвае Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Такі конкурс садзейнічае папулярызацыі аматарскай мастацкай творчасці, актывізацыі культурна-масавай работы ў працоўных калектывах, фарміраванню пазітыўнага грамадскага меркавання аб прафсаюзным руху краіны, прыцягненню ўвагі грамадскасці да нацыянальнай культуры.

Вось, напрыклад, спявачка Кацярына Стока прадстаўляе аграпрамысловы комплекс у Гродзенскім раёне, Мікалай Гамераў — Мінскае лакаматыўнае дэпо.

Народна-патрыятычная акцыя — вялікая магчымасць для старшыняў пярвічных прафарганізацый, райкамаў і раённых аб’яднанняў праявіць сябе, бо большая частка арганізацыйнай працы кладзецца менавіта на іх плечы.

Начальнік упраўлення па культуры і грамадскай рабоце апарату Савета ФПБ і вядучы мерапрыемства Глеб Лапіцкі адзначыў: калі кожны будзе працаваць і праслаўляць нашу краіну, то яна будзе такой жа маладой и сувярэннай.

Вядучы запрасіў на сцэну старшыню Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Андрэя Сатарава, які падкрэсліў важнасць акцыі «Мы — разам» для нашага раёна і для ўсёй краіны.

Далей Андрэй Сатараў уручыў узнагароды ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі тым, хто вылучыўся сваёй працавітасцю.

Падзячныя лісты і прыемныя падарункі ад ФПБ атрымалі Вера Грачова, настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы №1 горада Дзятлава; Бернард Скрундзь, галоўны інжынер КСУП «Хвінявічы»; Аляксей Лашкоўскі, трактарыст-машыніст ААТ «Граніт-Агра»; Сяргей Пашукевіч, трактарыст-машыніст КСУП «Русь-Агра».

Падзячнымі лістамі раённага аб’яднання прафсаюзаў былі ўзнагароджаны Наталля Афанасенкава, медсястра-анестэзіст Дзятлаўскай ЦРБ; Віталь Есялевіч, слесар па рамонце бензапілаў Дзятлаўскага лясгаса.

Каштоўныя падарункі ад раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу ўручылі Сяргею Бараноўскаму, трактарысту-машыністу КСУП «Слава працы», Вячаславу Лукшы, трактарысту-машыністу КСУП «Дварэц-Агра».

Ад раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі падарункі атрымалі Алена Радомская, настаўніца гісторыі гімназіі №1 горада Дзятлава, і Дзіяна Радомская, настаўніца гісторыі сярэдняй школы №3 горада Дзятлава.

Акрамя артыстаў-аматараў, на святочнай сцэне выступілі зоркі беларускай эстрады Вольга Плотнікава, Ірына Дарафеева, Эдуард Ханок.

Юлія БАКУНОВІЧ

Стоит почитать:

Дзень Незалежнасці ў Дзятлаве пачаўся з ускладання кветак і вянкоў

Выступленне ваеннаслужачых Слонімскай брыгады ў юбілей Дзятлава (+відэа)

Дзень вышыванкі. Нацыянальны каларыт у юбілей горада

Табе, мой горад, прысвячаем! Выстава-прэзентацыя прадпрыемстваў і арганізацый (+3 відэа)

 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *