Вышэй за вясёлку

Падзеі

Летняе аздараўленне школьнікаў

На базе Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы працуе летнік “Вясёлка”. У ім адпачываюць 30 дзяцей рознага ўзросту ў двух атрадах –  “Праменьчыкі” і “Светлячок”. Работа ў летніку вядзецца па творча — гульнёвым праекце “Вышэй за вясёлку”. Праграма летніка прадугледжвае разнабаковую дзейнасць выхаванцаў: грамадска-патрыятычную, духоўна-маральную, інтэлектуальную, творчую.

Уся змена падзелена на 7 перыядаў, што, адпаведна, сімвалізуе колькасць колераў вясёлкі. Штодзённа выхавальнікі летніка праводзяць спартыўныя мерапрыемствы, паходы, экскурсіі, квэст-гульні, пазнавальныя праграмы і конкурсы.

Асаблівая ўвага надаецца аздараўленчым мерапрыемствам: ранішняй зарадцы, актыўным  гульням на свежым паветры, спартыўным гадзінам, загартоўванню. Школьнікі сумесна з выхавальнікамі распрацавалі законы па фарміраванні здаровага ладу жыцця і з асаблівай увагай  сочаць за іх выкананнем.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Читайте также:

Летнік «Усмешка»

Пятроўка не значыць галадоўка

Кропелькі для жыцця



1 комментарий по теме “Вышэй за вясёлку

Добавить комментарий для Татьяна Отменить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *