Вучоны сабака і “дэфіле” ў спецсродках – спадабаліся

Падзеі

Летняе аздараўленне школьнікаў.

14 чэрвеня выхаванцы аздараўленчага летніка “Баравічок” і дзіцячага аддзялення “Баравічок” сустрэліся з супрацоўнікамі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама і раённага аддзела Дэпартамента аховы.

Госці расказалі дзецям аб правілах паводзінаў у грамадскіх месцах і адказнасці за правапарушэнні. З захапленнем дзеці слухалі выступленне кінолага, які прывёз з сабой службовага сабаку. Выхаванцы летніка з цікавасцю назіралі за паводзінамі чатырохногага “абаронцы”. Сабака дэманстраваў свае навыкі: паўдзельнічаў у паказальным затрыманні злачынцы, шукаў рэчы па паху.

Самым доўгачаканым і радасным момантам сустрэчы стала “прымерка” спецсродкаў, якія маюцца на ўзбраенні ў органах унутраных спраў, таксама дзеці мелі магчымасць патрымаць у руках зброю, сфатаграфавацца з ёю на памяць.

 

Крысціна ІОДА,
культарганізатар аздараўленчага летніка “Баравічок”

Читайте также:

Летнік «Усмешка»

Пятроўка не значыць галадоўка

Кропелькі для жыцця



1 комментарий по теме “Вучоны сабака і “дэфіле” ў спецсродках – спадабаліся

  1. Какая умная собачка: и преступников ловит, и с детьми общается.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий для Иван Отменить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *