Урачыстасць у аграгарадку Дварэц. Святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Незалежнасці.

Падзеі

Карэспандэнтка газеты пабыла ў аграгарадку Дварэц, дзе каля помніка савецкім воінам-вызваліцелям і партызанам сабраліся прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскіх аб’яднанняў, установаў і арганізацый, жыхары аграгарадка, каб пакланіцца бессмяротнаму подзвігу воінаў, загінулых на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

Старшыня Дварэцкага сельвыканкама Канстанцін Вінцукевіч зазначыў, што 3 ліпеня – важная дата для беларускага народа, якая ўвасабляе вернасць служэння Радзіме, аб’ядноўвае ўсіх, хто мірнай працай умацоўвае працвітанне і незалежнасць нашай краіны. Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь непарыўна звязаны з вызваленнем краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Хочацца, каб падрастаючае пакаленне памятала подзвігі тых, хто адстойваў свабоду. Кожны чалавек павінен адчуваць адказнасць за лёс Радзімы. Канстанцін Адамавіч пажадаў землякам міру і дабрабыту.

Да словаў віншавання далучылася старшыня мясцовага клуба ветэранаў працы “У коле сяброў” Валянціна Скок. Яна заклікала памятаць аб загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны земляках і падкрэсліла, што беларусы заплацілі дарагую цану за вызваленне і Перамогу, таму так важна шанаваць нашы святы і нашу гісторыю.

Вядучыя мітынга Ірына Цяцерына і Людміла Баклушына заклікалі прысутных ушанаваць памяць загінулых хвілінай маўчання, а пасля ўскласці кветкі да манумента.

Затым удзельнікаў урачыстасці паклікалі ў Дварэцкі дом культуры на святочны канцэрт. У час мерапрыемства дыплом першай ступені за перамогу ў раённым конкурсе дэкаратыўна-прыкладной творчасці і выяўленчага мастацтва “Скарбы майго краю” быў уручаны Вераніцы Кашко, дыпломам “За глыбіню вобразнага раскрыцця тэмы” адзначана Дварэцкая сярэдняя школа. Песні і добры настрой прысутным дарылі самадзейныя артысты.

перамога,дятлово,дзятлава,независимость

Ірына Каўкель

 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *