Трэніроўка для “Алімпійца” – крок да перамогі

Падзеі

Летняе  аздараўленне школьнікаў

Актыўна, весела і па-спартыўнаму карысна праводзяць час выхаванцы спартыўна-аздараўленчага летніка “Алімпіец” пры  Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе. Нагадаем, што летнік працуе на базе сярэдняй школы №3. Карэспандэнтка газеты “Перамога” наведалася ў адзін з дзён змены летніка і пабыла на правядзенні вучэбна-трэніровачных заняткаў па розных відах спорта: футболу, дартсу, піянерболу.

На працягу ўсяго перыяду работы летніка выхавальнікі арганізуюць штодзённыя трэніроўкі па ўдасканаленні спартыўнага майстэрства дзяцей у час летняга адпачынку. Трэнеры-выкладчыкі дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Уладзімір Ганчар і Аляксандр Лямдзьянаў рыхтуюць дзяцей да ўдзелу ў раённай спартакіядзе, якая хутка пройдзе на стадыёне “Колас”. Яны арганізавалі футбольную эстафету на спартыўнай пляцоўцы цэнтральнага стадыёна, правялі трэніровачныя заняткі, арганізавалі рухомыя гульні  для ўдасканалення элементаў гульні ў футбол.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Стоит почитать:

Абрад «Юр’я» на Дзятлаўшчыне
Беларусь хацелася наведаць даўно
Дзятлава наведала сям’я Дварэцкіх з Ізраіля


1 комментарий по теме “Трэніроўка для “Алімпійца” – крок да перамогі

Добавить комментарий для Иван Отменить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *