Скарбонка перамог папоўнілася

Хто крылы расправіў на роднай зямлі

Складнікі поспеху нашага раёна

Сёлета у Лідзе пяты раз прайшоў рэспубліканскі фестываль-конкурс дзіцячага мастацтва “ЛьВёнок”. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі шасці абласцей Беларусі. У конкурсе ўдзельнічалі больш за тры тысячы дзяцей, якія выступалі ў 35 намінацыях.

Дятлаўскую дзіцячую школу мастацтваў і раён у цэлым прадстаўлялі Анастасія Салата(цымбалы) – настаўнік Сідорчык Ірына Пятроўна, канцэртмайстар Клімец Наталля Мікалаеўна; Гульнік Вольга (баян) – настаўнік Лішык Наталля Рыгораўна; Глускі Мацвей (блок-флейта) – настаўнік Маслакоў Фёдар Алегавіч, канцэртмайстар Пуйта Марыя Мікалаеўна; Шыпіла Алеся (баян) – настаўнік Жэлезоўскі Сяргей Леанідавіч; Харэвіч Аліцыя (гітара) – настаўнік Цыгель Андрэй Яўгенавіч.

Па выніках конкурсу дыплом і медаль лаўрэата  I ступені  атрымала Салата Анастасія.

Гульник Вольга стала дыпламантам I ступені, Глускі Мацвей дыпламантам II ступені, Шыпіла Алеся і Харэвіч Аліцыя сталі дыпламантамі ІІІ ступені.

Віншуем нашых таленавітых, працавітых музыкаў і жадаем ім далейшых поспехаў і новых перамог!

Алена КАШКО,
намеснік дырэктара Дзятлаўскай школы мастацтваў



Теги:

3 комментария по теме “Скарбонка перамог папоўнілася

Добавить комментарий для Татьяна Отменить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *