З прафесійным святам, медыкі!

Падзеі

Сёння ў Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці прайшло святкаванне Дня медыка. Дактары, медыцынскія сёстры раёна, санітары сабраліся ў святочнай зале, каб раздзяліць добры настрой і павіншаваць адзін аднаго.

Таксама віншаванні і словы ўдзячнасці медыкі Дзятлаўшчыны прынялі ад намесніка старшыні райвыканкама Ігара Кухарэвіча.

Лепшым работнікам медыцыны ён уручыў узнагароды.

Для віноўнікаў урачыстасці выступалі раённыя артысты.

Падзякавала сваім калегам за адданасць прафесіі і адказнасць у абавязках галоўны доктар Дзятлаўскай ЦРБ Марыя Максімовіч.

Фінальным акордам свята стала эмацыйнае выступленне артыста беларускай эстрады Сашы Нэма.

Юлія БАКУНОВІЧ

 

Стоит почитать:

Чаму небяспечна запускаць лор-хваробы

Кропелькі для жыцця

Пройти тест на ВИЧ можно дома



2 комментария по теме “З прафесійным святам, медыкі!

  1. Адна з самых важных і неабходных прафесій. Здароўя ўсім медыкам і іх пацыентам!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *