Яны плылі на чым папала. Моладзевы турзлёт у Рыбаках

Падзеі

З 22 па 24 чэрвеня ва ўрочышчы Рыбакі праходзіў раённы турысцкі злёт сярод працоўнай моладзі “Здаровы я – здаровая краіна!”, прысвечаны Году малой радзімы і 100-годдзю камсамола.

дятлово,дзятлава,перамога

Арганізатарамі сёлетняга мерапрыемства сталі раённы камітэт ГА “БРСМ”, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Дзятлаўскі спартыўна фізкультурны клуб. Спаборніцкі момант курыраваў Дзмітрый Ёда, галоўны спецыяліст райвыканкама.

Cіламі сёлета мераліся 18 камандаў.

У якасці ганаровых гасцей на раённы моладзевы турысцкі злёт былі запрошаны Аляксандр Дубовік, старшыня Дзятлаўскага райвыканкама, Ігар Кухарэвіч, намеснік старшыні, Наталля Калодка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Аляксандр Дубовік павіншаваў прысутных з пачаткам спаборніцтваў, пажадаў пазітыўных эмоцый, цёплага надвор’я і перамогаў.

— Сёння на гэтай пляцоўцы сабраліся лепшыя каманды раёна. Жадаю ўсім добрага адпачынку, поспеху, новых сяброў. Лёгкіх стартаў, паспяховых фінішаў і з прыемнымі ўражаннямі вярнуцца ў свае калектывы.

Права ўзняць дзяржаўны сцяг прадаставілі камандзе Дзятлаўскага аддзела Дэпаратмента аховы – пераможцу мінулагодніх спаборніцтваў.

Усе тры дні турзлёту ў Рыбаках былі творчыя, актыўныя і багатыя на падзеі. Турысты спаборнічалі ў падыманні гіры, мас-рэслінгу, дартсе, падцягванні, велапрабегу, перацягванні каната, баях шарамі, праходзілі паласу перашкодаў, ладзілі быт турыста, гулялі ў валейбол, “Гарады”, удзельнічалі ў плаванні “На чым папала”.

Прызёраў і пераможцаў агульнакаманднага заліку спаборніцтваў узнагародзілі ў час закрыцця турысцкага злёту. Каманды, якія занялі 1-3 месцы, атрымалі медалі, дыпломы і прызы. Пераможцай сёлетняга раённага турзлёту стала каманда КСУП “Хвінявічы” (выніковая сума балаў – 327). На другім месцы – Дзятлаўскі РАНС (319,5). Каманда ААТ “Граніт-Агра” заняла трэцяе месца (311).

У наступным годзе ўрочышча Рыбакі зноў будзе прымаць на сваёй пляцоўцы чарговы турысцкі злет.

Ірына КАМАРОВА

Вольга ЮШКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *