Першы крок да эфіра

Падзеі

Змена ў летніку “Вектар”, які арганізаваны на базе Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, у самым разгары. Актыўна і весела праходзяць тут мерапрыемствы ў займальных формах. Яны  накіраваны на развіццё творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу дзяцей. Спаборніцкі дух пануе на спартыўных пляцоўках і культурных сустрэчах, тым самым дапамагае дзецям актыўна ўзаемадзейнічаць у складзе каманды, дапамагае наладзіць камунікатыўныя зносіны паміж сябрамі і гасцямі сустрэч.

Цікавым і займальным стала для дзяцей мерапрыемства пад назвай “Першы крок да эфіра” – форум пачынаючых журналістаў.

Выхаванцы летнікаў “Вектар” сустрэліся з карэспандэнткай газеты “Перамога”, якая расказала дзецям пра калектыў рэдакцыі і работу кожнага супрацоўніка, а таксама аб працэсе падрыхтоўкі нумара да друку.

На творчых пляцоўках пад назвай “Спроба пяра” юныя журналісты актыўна ўдзельнічалі ў разнастайных іспытах. Спаборнічалі паміж сабой дзве каманды – “Дынаміт” і “Перцы”. Перад кожнай з іх стаяла задача арганізаваць сваю рэдакцыю, штат супрацоўнікаў, прыдумаць назву газеты, распрацаваць дызайн фірменнага знака газеты, прадумаць цікавыя рубрыкі. Дзеці паспрабавалі свае здольнасці ў якасці галоўнага рэдактара газеты, карэспандэнтаў. Яны распрацоўвалі дызайн газеты, арганізоўвалі адбор актуальнай інфармацыі, размяркоўвалі тэксты на старонках.

Крэатыўным заданнем стала праца па стварэнні сяброўскіх шаржаў на ўдзельнікаў каманды-саперніцы.

Не засталося па-за ўвагай арганізатараў мерапрыемства разуменне дзецьмі журналісцкіх тэрмінаў і назваў. Выхаванцы летніка сваімі словамі фармулявалі  значэнне тэрмінаў, а арганізатары давалі для запамінання і ўдасканалення моўнага запасу дзяцей дакладнае іх значэнне.

Наступным этапам ходу мерапрыемства стала мультымедыйная прэзентацыя “Прафесія журналіст”.

Рухомыя гульні, загадкі-адгадкі, спартыўныя конкурсы і ўзнёслы настрой панавалі на творчай пляцоўцы форума юных журналістаў.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Стоит почитать:

Контролируем давление – продлеваем жизнь!

Пятроўка не значыць галадоўка

Чаму небяспечна запускаць лор-хваробы

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *