Паважаныя эканамісты! Віншуем Вас з прафесійным святам – Днём эканаміста.

Сацыяльная сфера

Эканоміка з’яўляецца важнейшым складальнікам устройства любой дзяржавы, бо ад яе наўпрост залежыць дабрабыт народа і краіны ў цэлым.

Работа эканаміста вельмі важная і скрупулёзная, бо ад правільнасці і дакладнасці іх работы залежыць дзейнасць прадпрыемстваў, арганізацый і вынік работы ўсяго працоўнага калектыву, а ў цэлым – дабрабыт нашай дзяржавы і яе жыццядзейнасць.

Паспяховая эканоміка – гэта залог росквіту і стабільнасці ў грамадстве, павышэнне якасці і эфектыўнасці выкарыстання фінансавых рэсурсаў дзяржавы.

Упэўнены, што і далей вы гэтак жа добрасумленна будзеце выконваць свае службовыя абавязкі, уносячы дастойны ўклад у развіццё эканомікі нашага раёна і нашай роднай Беларусі.

Жадаем вам і вашым сем’ям шчасця, міру, моцнага здароўя і дабрабыту!

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *