Мастакі сяброўства

Падзеі

Летняе аздараўленне школьнікаў.

Зусім нядаўна гасцінна сустракаў вучняў Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы Кашалеўскі дзіцячы сад-базавая школа Навагрудскага раёна. Цікавыя творчыя справы па краязнаўчым, спартыўным, экалагічным накірунках, якія праходзілі на працягу ўсяго дня,  яшчэ больш з’ядналі калектывы дзвюх школ.

І вось 14 чэрвеня дырэктар, настаўнікі, вучні  Кашалеўскага дзіцячага сада-базавай школы прыехалі ў нашу установу адукацыі. Прагучалі словы прывітання, і нашы дзеці сустрэлі гасцей флэш-мобам “Мая малая радзіма”,  далей іх чакала цікавая экскурсія ў музейны пакой.  Творчая сустрэча прадоўжылася ў Раклевіцкім доме культуры змястоўнай танцавальна-забаўляльнай і конкурснай праграмай “PROБеларусь”. На розных яе этапах лідарам была то адна, то другая каманда. Конкурсы “Эрудыт”, “Угадай мелодыю”, “Пазнай гістарычнага дзеяча”, “Помнікі гісторыі і культуры”, “Жывое слова”, “Творчая мазаіка” дазволілі дзецям праявіць свае інтэлектуальныя здольнасці  і рэалізаваць  творчы патэнцыял. Праграма захапіла не толькі вучняў, але і ўсіх дарослых. Запомніліся музычныя паўзы, тэатр-экспромт, танцавальная праграма. Па рашэнні журы самыя актыўныя ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі і граматамі.

Наступным этапам сустрэчы сталі спартыўныя спаборніцтвы. Асаблівы інтарэс выклікаў футбольны матч паміж камандамі дзвюх школ.  Час праляцеў, і аздараўленчаму летніку “Галактыка” прыйшлося пакінуць наш летнік “Сузор’е адкрыццяў”. Новая сутрэча адбудзецца хутка.

Марына Сербін,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы

Читайте также:

Летнік «Усмешка»

Пятроўка не значыць галадоўка

Кропелькі для жыцця



1 комментарий по теме “Мастакі сяброўства

Добавить комментарий для Татьяна Отменить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *