Лідарства нашых валейбалістак

Спорт і турызм

У апошнія дні вясны адбылася фінальная гульня чэмпіянату Гродзенскай вобласці па валейболе сярод жаночых каманд. Гульня адбылася ў зале Гродзенскага лядовага палаца. Сапернік дзятлаўчанак — каманда Лідскага раёна.

У пачатку першай партыі гульня для нашых валейбалістак ішла спакойна, так як яны лідзіравалі. Але з сярэдзіны партыі сапернікі нарэшце зразумелі, што саступаюць, і сталі больш актыўнымі. На шчасце для нашых валейбалістак, сіл у лідскіх спартсменак не хапіла, каб прабіцца ў пераможцы. Першая партыя скончылася з лікам 25:23 на карысць дзятлаўчанак.

У другой партыі нашы ўважлівыя валейбалісткі ўжо ведалі слабыя бакі лідчанак, таму больш упэўнена атрымалі перамогу з лікам 25:14.

Правілы гульні не адмянялі трэцюю партыю. Хоць агульная перамога нашай Дзятлаўскай каманды была відавочная і гульцы маглі расслабіцца, аднак яны вырашылі не паніжаць сваю планку лідэраў і годна выступілі ў трэцяй партыі з лікам 25:18. Па выніках трох партый нашы зямлячкі-валейбалісткі атрымалі верную перамогу ў чэмпіянаце Гродзенскай вобласці па валейболе з лікам 3:0.

Дарэчы, ужо трэці год запар каманда Дзятлаўскага раёна па валейболе становіцца чэмпіёнам Гродзенскай вобласці, нягледзячы на тое, што склад каманды абноўлены. З ранейшых гульцоў там засталіся Алена Дарашкевіч і Алена Бойка (Пяцэвіч).

Вялікую падтрымку валейбольнай камандзе аказвае Дзятлаўскі сыраробны завод, які заўсёды верыць у лідарства нашых спартсменаў.

Юлія БАКУНОВІЧ

Фота прадаставіў Васілій РУСІН



2 комментария по теме “Лідарства нашых валейбалістак

Добавить комментарий для Святлана Отменить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *