Папоўніць сілы, умацаваць здароўе, правесці вольны час якасна і карысна ў час летніх канікулаў юным спартсменам з гарадскіх і сельскіх школаў, як і летась, прадаставілася магчымасць у спартыўна-аздараўленчым летніку дзённага знаходжання “Алімпіец” пры Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе. Лагер працуе з 4 па 27 чэрвеня (18 дзён) на базе сярэдняй школы №3. Дзеці – выхаванцы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, якія на працягу ўсяго навучальнага года наведвалі вучэбна-трэніровачныя заняткі па відах сорту.
У летніку “Алімпіец” – цікава
Праграма дзіцячага адпачынку ў спартыўна-аздараўленчым лагеры “Алімпіец” скіравана на дзяцей рознага ўзросту і фізічнай падрыхтаванасці, на развіццё фізічнай, пазнавальнай дзейнасці падлеткаў, змяшчае шэраг разнастайных мерапрыемстваў.
– Асноўная ўвага на фізічнае выхаванне і спартыўныя трэніроўкі, якія прадугледжваюць вучэбна-трэніровачныя заняткі па розных відах спорту для ўдасканалення спартыўнага майстэрства, накіраваных на фарміраванне здаровага ладу жыцця, – дзеліцца дырэктар дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Святлана Лагута. –
На працягу ўсяго перыяду работы летніка для дзяцей таксама распрацаваны заняткі, якія накіраваны на навучанне асновам выжывання ў складаных умовах і сітуацыях, правілам арыенціравання на мясцовасці і па картах мясцовасці, на навучанне аказання першай медыцынскай дапамогі, псіхалагічную падтрымку ў экстрэмальных сітуацыях, спартыўны турызм.
Шэраг мерапрыемстваў распрацаваны на экалагічнае выхаванне падлеткаў: захаванне прыроды, веданне лесу, флоры і фаўны.
– Акрамя гэтага будуць праводзіцца раённыя мерапрыемствы, – расказвае Святлана Лагута. – Так, напрыклад, спачатку плануецца правесці спартакіяду па разнастайных відах спорту ўнутры летнікаў. Напрыканцы работы аздараўленчых летнікаў пройдзе раённая спартакіяда, у якую ўвойдуць спаборніцтвы па розных відах спорту: шашках, шахматах, лёгкай атлетыцы, піянерболе, міні-футболе.
А выхавальнікі хто?
З юнымі спартсменамі на перыяд летняга адпачынку працуе прафесійная каманда трэнераў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.
– Бацькі, якія адпраўляюць дзяцей у лагер Алімпіец”, могуць быць упэўнены, што веды, уменні і навыкі, атрыманыя ў лагеры, дапамогуць раскрыць спартыўны патэнцыял падлеткаў і пашырыць іх кругагляд, – адзначыла Святлана Лагута.
Вясковыя спартсмены не застануцца ўбаку
– На базе Жукоўшчынскага дзіцячага сада – базавай школы, Наваельнянскай сярэдняй школы, Казлоўшчынскай сярэдняй школы арганізаваны спартыўныя атрады, – дзеліццца Святлана Іванаўна, – адпачываць у якіх маюць магчымасць выхаванцы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы з сельскай мясцовасці. Працуюць з дзецьмі трэнеры-выкладчыкі.
– Колькі навучэнцаў адпачнуць і пройдуць аздараўленне ў вашым летніку?
– Сёлета жадаючых адпачыць у параўнанні з мінулым годам у спартыўным летніку значна больш. Таму мы павялічылі колькасць пуцёвак. У гэтым годзе ў спартыўна-аздараўленчы летнік “Алімпіец” залічаны 50 чалавек.
Працягласць дня – на карысць бацькам
Працоўны дзень лагера пачынаецца ў дзевяць гадзін і доўжыцца да шаснаццаці гадзін. Па просьбах бацькоў з 16 да 17 гадзін у лагеры працуе дзяжурная група выхавальнікаў, якая арганізуе вольны час дзяцей з карысцю.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Стоит почитать:
“Дзякуй, настаўнік! Прымайце паклон да зямлі!”
Цудоўнаму бібліятэкару прысвячаецца
Молодцы! Хотелось бы так же активно и интересно отдыхать.
Рейтинг комментария:
0
0
Хорошего лета.
Рейтинг комментария:
0
0
Тоже в лагерь захотелось… Эх, где же моя молодость?
Рейтинг комментария:
0
0