Каму выдаваць грошы?

Здарэнні і бяспека

Камітэт дзяржаўнага кантролю звяртае ўвагу гаспадарчых суб’ектаў на неабходнасць захавання патрабаванняў інструкцыі аб парадку вядзення касавых аперацый і парадку разлікаў наяўнымі грашовымі сродкамі ў беларускіх рублях на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 29 сакавіка 2011 года №107.

Пунктам 31 інструкцыі ўстаноўлена, што наяўныя грошы выдаюцца касірам толькі асобам, указаным у расходным касавым ордары, плацежнай ведамасці, іншых дакументах, прадугледжаных заканадаўствам, альбо ў даверанасці, аформленай ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

У выпадку выдачы наяўных грошай па даверанасці ў расходным касавым ордары пасля прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку атрымальніка наяўных грошай бухгалтарам, індывідуальным прадпрымальнікам робіцца запіс “па даверанасці”, указваецца прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы , якой даверана атрыманне наяўных грошай. Калі выдача наяўных грошай адбываецца па аплатнай ведамасці, перад подпісам атрымальніка наяўных грошай касір робіцца запіс “па даверанасці”. Даверанасць на разавае атрыманне наяўных грошай прыкладаецца да расходных касавых ордэраў або плацежнай ведамасці.

Аднак, праведзеныя Камітэтам дзяржаўнага кантролю кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы паказалі, што да гэтага часу некаторыя сельскагаспадарчыя арганізацыі працуюць “па-старому”, выдача касірам наяўных грашовых сродкаў часта ажыццяўляецца асобам, не ўказаным у плацежных ведамасцях, без прадастаўлення даверанасці.

Неабходна адзначыць, што ў выпадку адсутнасці прыкметаў крымінальна-караючых дзеянняў, вінаватая асоба (службовая асоба або касір юрыдычнай асобы) за парушэнне парадку вядзення касавых аперацый прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з часткай 1 артыкула 11.7 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях у выглядзе штрафу да дзесяці базавых велічыняў.

Аляксандр САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці

Стоит почитать:

Падрабілі дакументы

Неплацежаздольнасць — на кантролі

Барацьба з ілжэпрадпрымальніцтвам



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *