Да юбілея горада і Дня Незалежнасці. Як мы рыхтуемся да святаў?

Падзеі

Адказвае дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Таццяна Нікіпорчык:

– Свята – гэта радасць, усмешкі, добры настрой і спадзяванні на лепшае для любога чалавека. Наша катэгорыя грамадзян – людзі асаблівыя, часам, абдзеленыя ўвагай. Яны вельмі чакаюць гэтыя значныя для горада падзеі.

З маладымі інвалідамі да 520-годдзя Дзятлава і Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь мы рыхтуем яркую, прыгожую выставу і новыя нумары. Абавязкова і з задавальненнем паўдзельнічаем у святах. Часу яшчэ дастаткова, і ў нас могуць з’явіцца новыя цікавыя ідэі. Збіраемся актыўна ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах, якія нам прапануюць. Мы заўжды радыя, калі нас заклікаюць на падобныя ўрачыстасці.

Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пастянныя ўдзельнікі выставаў рамёстваў. Пачалі падрыхтоўку і да 520-годдзя Дзятлава і Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

У чаканні святаў маладыя інваліды і наведвальнікі клуба “Нам гады не бяда” клапоцяцца і аб добраўпарадкаванні тэрыторыі каля Цэнтра. На клумбах вакол будынка яны пасадзілі шмат кветак. Таму 520-годдзе горада і Дзень Незалежнасці будзем сустракаць дастойна.

Падрыхтавала да друку Ірына КАЎКЕЛЬ

Стоит почитать:

Наш главный праздник. Гродненщина готовится отметить День Независимости

3 июля в Дятлово пройдет торжественное мероприятие «Квітней пад сонцам, Беларусь мая!»

Ацэньваюцца і работа, і вольны час



Теги:

1 комментарий по теме “Да юбілея горада і Дня Незалежнасці. Як мы рыхтуемся да святаў?

Добавить комментарий для Катя Отменить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *