Дзень сяброўства ў “Бухце радасці”

Падзеі

На базе Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі функцыянуе летнік “Бухта радасці”, у якім праходзяць аздараўленне 10 выхаванцаў цэнтра. Будні асаблівых дзяцей цікавыя і актыўныя. Адзін з іх быў прысвечаны сяброўству.

У Дзень сяброўства ў “Бухту радасці” завіталі выхаванцы і педагогі Навагрудскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Сустрэча праходзіла на адкрытым паветры, яе праграма была цікавай і багатай на гульні і конкурсы. Пазнаёміўшыся, дзеці з дапамогай педагогаў правялі спартыўную размінку: перакатваліся на матах, поўзалі і хадзілі па гімнастычных лаўках, збівалі мячамі кеглі, пераскоквалі праз перашкоды, скакалі на мячах, танцавалі.

Весялосць прадоўжылася з большай сілай, калі на пляцоўцы з’явіліся клоўн Гоша, дамавічкі Кузя і Нафаня, ролю якіх па-майстэрску выканалі спецыялісты Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава Ірына Лагун, Ірына Мішчанка і Анжэла Грыб. Развіваючыя гульні і заданні на кемлівасць дапамаглі асаблівым дзецям і казачным персанажам адшукаць чароўны куфэрак са скарбамі. У ім аказаліся медалі для юных удзельнікаў свята. Надзеўшы іх, сябры і казачныя госці сфатаграфаваліся на памяць. Дзятлаўчане паабяцалі навагрудчанам, што абавязкова завітаюць да іх з сяброўскім візітам.

Ірына КАЎКЕЛЬ

Стоит почитать:

Дзяцінства павінна быць шчаслівым

“Летняя акварэлька”. Вынікі дня

Летнік для будучых чэмпіёнаў



3 комментария по теме “Дзень сяброўства ў “Бухце радасці”

  1. Детки молодцы, стараются) и любое внимание для них в радость

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  2. Компания из Санкт-Петербурга.
    Компания предоставляет услуги по аренде спецтехники и продаже нерудных материалов.Так же у нас можно заказать доставку самосвалами и полуприцепами от 12 м3 до 34 м3. Всеволожск, всеволожский .
    Аренда самосвалов.
    Автострой

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий для NinaDoche Отменить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *