Цягнічок прыбывае на станцыю

Культура і адпачынак

Свята, прымеркаванае да Міжнароднага дня абароны дзяцей, было арганізавана для выхаванцаў класаў і групаў інтэгрыраванага навучання Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі горада Дзятлава. Павіншаваць асаблівых дзяцей прыйшлі прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі саюз жанчын”, “БРСМ”, савета ветэранаў.

Колькі было радасці, калі юныя ўдзельнікі сустрэчы даведаліся, што да іх завітаў яшчэ і Дамавічок Кузя (у ролі казачнага персанажа выступіла Ірына Мішчанка). Ён стаў машыністам вясёлага цягнічка і заклікаў дзяцей, валанцёраў, якія дапамагалі ім на пляцоўцы, і педагогаў у цікавую вандроўку. На кожнай станцыі падарожнікаў чакалі цікавыя заданні. Ім давялося гуляць у гульні, пераходзіць багну, маляваць, танцаваць, саджаць агародніну.

Апошняя станцыя сабрала і дзяцей, і дарослых на дынамічны танец. Напрыканцы свята асаблівыя дзеці атрымалі падарункі ад прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў і сфатаграфаваліся на памяць усе разам.

Ірына КАЎКЕЛЬ  

Стоит почитать:

Прафсаюзы і Чырвоны Крыж – дзецям

1 чэрвеня – Міжнародны дзень абароны дзяцей

Паклікала вясёлая эстафета

Ребенок – главный пассажир!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *