Ці застануцца ў Наваельні сосны?

Падзеі

21 чэрвеня на Адзіным дне інфармавання ў Дзятлаўскім раёне працавала абласная інфармацыйная група, у складзе якой была намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Гродзенскага аблвыканкама Людміла Ніцкая.

Спецыялісты сустрэліся з калектывам ААТ “Дварэцкі льнозавод” і жыхарамі градскога пасёлка Наваельня.

Людміла Ніцкая закранула актуальныя тэмы карыснай занятасці дзяцей у час канікулаў і гібелі непаўналетніх ад уздзеяння знешніх прычынаў. Калі па першым пытанні Гродзеншчына лідзіруе сярод іншых абласцей Беларусі па летнім аздараўленні дзяцей (іх запланавана аздаравіць каля 60 тысяч), то па другім – ёсць праблемы. За першае паўгоддзе 2018 года ад знешніх прычын загінулі 10 непаўналетніх (летась столькі ж за цэлы год). Пры гэтым, на Гродзеншчыне створаны максімальна спрыяльныя ўмовы для карыснай занятасці непаўналетніх: функцыянуюць летнікі, секцыі, гурткі, працоўныя і студэнцкія атрады, да 22 гадзін адкрыты спартыўныя аб’екты. Выбар застаецца за дарослымі, якія адказваюць за жыцці сваіх дзяцей і не павінны пакідаць іх без нагляду. Людміла Ніцкая пацікавілася ў прысутных, якія маюць дзяцей, ці не было праблемаў з іх уладкаваннем у летнікі. Атрымала адказ, што для Дзятлаўшчыны гэта праблема не характэрна.

Жыхароў Наваельні ўзрушыла выступленне галоўнага ляснічага ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” Юрыя Мамедава, які расказваў не толькі пра лясныя пажары, але і пра лясных шкоднікаў – верхавінных караедаў сасны. Іх “нашэсце” ў Беларусі ўжо назвалі “біялагічным лясным пажарам”, бо пашкоджаныя дрэвы рыжэюць і сохнуць, нібы ад агню. Даведаўшыся, што ачагі пашкоджання сасновых насаджэнняў сустракаюцца ўжо і на Дзятлаўшчыне, наваельнянцы задалі хвалюючае пытанне: ці застануцца ў Наваельні сосны? Юрый Мамедаў адказаў, што рабіць якія-небудзь прагнозы пакуль рана. Падкрэсліў, што моцныя дрэвы найчасцей “выжываюць”, што для гібелі адной сасны яе павінны “атакаваць” не менш за дзве тысячы караедаў. Таксама спецыяліст расказаў, як выглядаюць шкоднікі, чаму яны асабліва небяспечны для беларускіх лясоў.

Таксама па праблемных пытаннях выступалі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама Аляксей Якаўчык, намеснік начальніка Дзятлаўскага РАНС Аляксандр Беленка, інспектар РАНС Дзмітрый Бобін, намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама Ігар Хітро.

Ірына КАЎКЕЛЬ

Стоит почитать:

Адзіны дзень інфармавання прайшоў у раёне
В Беларуси 2018-2020 годы пройдут под знаком Года малой родины
З гумарам і ўручэннем падарункаў падпісваліся на «Перамогу»

 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *