Ахова працы пры арганізацыі дзейнасці студатрадаў

Эканоміка і сельская гаспадарка

Удзел у студатрадаўскім руху дапамагае моладзі набываць навыкі прафесійнай, працоўнай, кіраўніцкай дзейнасці, асобасна развівацца. Пры гэтым вельмі важна забяспечыць для студэнтаў і навучэнцаў бяспечныя ўмовы працы.

Пры арганізацыі работы непаўналетніх у складзе студэнцкіх атрадаў наймальнікі павінны кіравацца патрабаваннямі Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – ПК), Закона Рэспублікі Беларусь “Аб ахове працы” (далей – Закон), а таксама Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь” (далей – Указ).

Фарміраванне студэнцкіх атрадаў ажыццяўляецца ўстановамi адукацыi, грамадскiм аб’яднаннем “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, яго арганізацыйнымі структурамі, надзеленымі правамі юрыдычнай асобы, іншымі моладзевымі грамадскімі аб’яднаннямі (далей – накіроўваючыя арганізацыі).

У адпаведнасці з патрабаваннямі пункта 1.8 Указа паміж накіроўваючай і прымаючай арганізацыямі заключаецца дагавор, які вызначае ўмовы дзейнасці студэнцкага атрада з улікам патрабаванняў заканадаўства аб працы, у тым ліку заканадаўства аб ахове працы, а таксама абавязацельствы прымаючай арганізацыі па забеспячэнні ўмоваў размяшчэння, харчавання, аплаты працы ўдзельнікаў студэнцкага атрада.

Варта адзначыць, што пры арганізацыі дзейнасці студэнцкага атрада пад патрабаваннямі заканадаўства аб працы маюцца на ўвазе патрабаванні ПК і Закона.

Такім чынам, пры прыёме на работу ўдзельнікаў студэнцкіх атрадаў неабходна заключаць з кожным з іх працоўны дагавор.

Залічэнне ў студэнцкі атрад студэнтаў і навучэнцаў установаў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з пунктам 1.4 Указа павінна праводзіцца пры ўмове дасягнення iмi ўзросту 14 гадоў, а таксама пры ўмове адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў да выканання прапанаваных відаў дзейнасці (работ), што пацвярджаецца медыцынскай даведкай аб стане здароўя. Усе асобы маладзейшыя за васямнаццаць гадоў прымаюцца на работу толькі пасля папярэдняга медыцынскага агляду і ў далейшым, да дасягнення васямнаццаці гадоў, штогод належаць абавязковаму медыцынскаму агляду ў адпаведнасці з заканадаўствам. Звяртаем увагу, што згодна з артыкулам 272 ПК заключэнне працоўнага дагавора дапускаецца з асобамі, якія дасягнулі шаснаццаці гадоў.

З пісьмовай згоды аднаго з бацькоў (усынавіцеляў, папячыцеляў) працоўны дагавор можа быць заключаны з асобай, якая дасягнула чатырнаццаці гадоў, але толькі для выканання лёгкай працы, якая не з’яўляецца шкоднай для здароўя і развіцця і не перашкаджае атрыманню агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Падбор відаў работ для студэнцкіх атрадаў, у склад якіх уваходзяць навучэнцы, якія атрымліваюць прафесійна-тэхнічную і сярэднеспецыяльную адукацыю, студэнты, па магчымасці, ажыццяўляецца з улікам профілю іх падрыхтоўкі.

Накіроўваючыя арганізацыі забяспечваюць навучанне ўдзельнікаў студэнцкага атрада асновам заканадаўства аб працы, у тым ліку заканадаўства аб ахове працы, праводзяць інструктажы па будучай дзейнасцi.

Арганізацыі, якія прыцягваюць да работаў (аказання паслугаў) навучэнцаў установаў адукацыі, праводзяць іх навучанне, інструктаж, стажыроўку і праверку ведаў па пытаннях аховы працы.

Ігар СТРОМСКІ,
начальнік Навагрудскага міжраённага аддзела Гродзенскага аблснога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы

Стоит почитать:

Ацэньваюцца і работа, і вольны час
А над полем – песня
Вучоны сабака і “дэфіле” ў спецсродках – спадабаліся


Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *