Дзесяць метраў небяспекі
Опубликовал

Дзесяць метраў небяспекі

У час летніх канікулаў у дзяцей шмат вольнага часу. Часта яны застаюцца без нагляду дарослых і могуць стаць ахвярамі няшчасных выпадкаў пры неасцярожным абыходжанні з электрычным токам.

Энергаінспекцыя па Дзятлаўскім раёне яшчэ раз папярэджвае аб тым, што электрычная энергія адносіцца да крыніцаў павышанай небяспекі, таму неабходна памятаць правілы абыходжання з электрычным токам.

Забараняецца:

— узлазіць на апоры паветраных ліній электраперадачы;

— самастойна рамантаваць электраправодку і электрапрыборы;

— пабочным асобам знаходзіцца на тэрыторыі і ў памяшканнях электрасеткавых збудаванняў, адчыняць дзверы і люкі ў іх, рабіць пераключэнні і адключэнні;

— загрувашчваць пад’езды і падыходы да аб’ектаў электрасетак;

— накідваць на правады, апоры і набліжаць да іх пабочныя прадметы;

— рабіць звалкі ў ахоўных зонах электрасетак і паблізу іх;

— разводзіць агонь у ахоўных зонах электрасетак;

— рабіць спартыўныя пляцоўкі для гульняў, стадыёны ў ахоўных зонах паветраных ліній электраперадачы;

— запускаць паветраных змеяў, спартыўныя мадэлі лятальных апаратаў, у тым ліку і некіруемыя, у ахоўных зонах паветраных ліній і паблізу іх;

— разбіваць ізалятары на апорах, пасля чаго сама апора і паверхня зямлі ў радыусе 10 метраў аказваецца пад небяспечным “крокавым” напружаннем.

Да абарванага провада або які правіс нельга не толькі дакранацца, але і падыходзіць на адлегласць бліжэй за 10 метраў – гэта ўяўляе смяротную небяспеку.

У выпадку паражэння чалавека электрычным токам неадкладна выклікайце “хуткую дапамогу” і брыгаду электрасетак.

Пры выяўленні ўказаных парушэнняў просім паведамляць у Дзятлаўскі раён электрычных сетак па тэлефоне 2-10-36.

Валянцін КАСЦЮКЕВІЧ,

дзяржаўны інспектар па энерганаглядзе

0 0 40 15 Июнь, 2018 Бяспека Июнь 15, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *