Ацэньваюцца і работа, і вольны час
Опубликовал

Ацэньваюцца і работа, і вольны час

Працуюць моладзевыя атрады.

На Дзятлаўшчыне стартавала працоўнае лета-2018. З 11 чэрвеня пачалі функцыянаваць моладзевыя працоўныя атрады ў камунальных сельскагаспадарчых унітарных прадпрыемствах “Вензавец” і “Белагурна”.

Каб даведацца, як у раёне праходзіць працоўная кампанія, карэспандэнтка газеты “Перамога” сустрэлася з удзельнікамі моладзевага атрада “Юнацтва” і разам пабыла на экскурсіі па малочнатаварным комплексе на тысячу галоваў пры аграгарадку Вензавец.

На аб’екце са студатрадаўцамі гутарылі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Калодка, кіраўнік па вытворчасці КСУП “Вензавец” Ігар Гульнік, яго намеснік па ідэалагічнай рабоце Святлана Радзюк, галоўны эканаміст гаспадаркі Наталля Осіпава.

 

 

Наталля Калодка павіншавала студатрадаўцаў з пачаткам працоўнага семестра і расказала, у чым яго адрозненне ад мінулагодняга:

– Сёлета на Дзятлаўшчыне ўпершыню праводзіцца конкурс “Працоўны семестр-2018” на лепшы студэнцкі атрад і лепшую арганізацыю, якая прымае студатрадаўцаў. Конкурс прымеркаваны да Года малой радзімы і скіраваны на адраджэнне лепшых традыцый студатрадаўскага руху. Ён спрыяе забеспячэнню летняй карыснай занятасці школьнікаў, павышэнню якасці прафарыентацыйнай работы ў пярвічных арганізацыях ГА “БРСМ” і ўстановах адукацыі, папулярызуе сельскагаспадарчыя спецыяльнасці. Конкурс праводзіцца згодна з заключанымі дагаварамі паміж прымаючымі і накіроўваючай арганізацыямі, яго вынікі будуць падведзены ў час асенніх канікулаў 2018/2019 навучальнага года на раённым злёце студэнцкіх атрадаў. Арганізатары конкурсу – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённы камітэт ГА “БРСМ”, раённая арганізацыя ГА “Белая Русь”.

Пры вызначэнні лепшых студатрадаў будуць ацэньвацца аб’ём, якасць і разнастайнасць выкананых работ, колькасць адпрацаваных дзён, удзел ва ўнутрыатрадных мерапрыемствах, адлюстраванне дзейнасці атрада ў сродках масавай інфармацыі, звесткі аб атрадзе (назва, дэвіз, сімволіка), рэалізаваная ў аграгарадку сацыяльная ініцыятыва.

Лепшую прымаючую арганізацыю вызначаць па якасці створаных умоваў для работы студатрада, колькасці праведзеных на сельскагаспадарчых вытворчых аб’ектах экскурсій, за штодзённы маніторынг аб’ёму і якасці выкананых студатрадаўцамі работ, маніторынг працоўных дзён, за ўзаемадзеянне са структурамі соцыуму пры правядзенні ўнутрыатрадных мерапрыемстваў, за захаванне патрабаванняў заканадаўства, умоваў дагавора і забеспячэнне бяспечных умоваў працы.

Усяго на Дзятлаўшчыне на працягу працоўнага семестра 2018 года ў васьмі сельскагаспадарчых прадпрыемствах будуць працаваць дванаццаць моладзевых атрадаў. Трох пераможцаў конкурсу вызначаць сярод прымаючых арганізацый з выплатай прэмій за першае месца – 7 базавых, другое месца – 5 базавых, трэцяе – 3 базавыя велічыні. Сярод студатрадаў за першае месца атрад будзе прэміраваны 3 базавымі велічынямі, за другое – 2 базавымі, за трэцяе – 1 базавай велічынёй. Атрад-пераможца атрымае яшчэ і галоўны прыз – паездку на экскурсію ад раённай арганізацыі ГА “Белая Русь”.

Наступным да маладых работнікаў звярнуўся Ігар Гульнік. Ён паабяцаў, што КСУП “Вензавец” пастараецца, каб і работа, і вольны час студатрада “Юнацтва” праходзілі цікава і з карысцю. Затым кіраўнік гаспадаркі запрасіў прысутных на экскурсію па малочнатаварным комплексе. Студатрадаўцы даведаліся, што тут утрымліваецца 1567 галоваў буйной рагатай жывёлы, 811 з якіх – дойныя каровы. На комплексе працуюць 36 работнікаў. Ігар Гульнік паказаў, дзе вырошчваюць маладняк, запрасіў гасцей у сучасную даільную залу, прадэманстраваў вялікія халадзільныя ўстаноўкі для малака. На працягу экскурсіі ён расказваў юнакам пра сельскагаспадарчыя прафесіі, умовы працы, заробкі маладых спецыялістаў, магчымасці прафесійнага росту. Спыніўся і на працоўных задачах для студатрадаўцаў. Яны, маўляў, стратэгічныя. Важнейшай задачай на гэты год для сельгаспрадпрыемстваў з’яўляецца будаўніцтва сянажных траншэй, каб максімальна захаваць кармы, якіх у сувязі з умовамі надвор’я будзе няшмат. Таму з палёў, дзе растуць травы, маладым работнікам давядзецца сабраць каменне, якое наносіць вялікую шкоду тэхніцы пры касьбе. Сабраны “будаўнічы матэрыял” будзе выкарыстаны пры пабудове бетоннай пляцоўкі пад сянажную траншэю. На гэтых работах таксама плануюць задзейнічаць студатрадаўцаў.

Удзельнікі атрада “Юнацтва” працоўныя задачы прынялі з энтузіязмам і збіраюцца актыўна змагацца за званне пераможцы ў раённым конкурсе. Працаваць у КСУП “Вензавец” студатрадаўцам падабаецца.

Намеснік кіраўніка гаспадаркі па ідэалагічнай рабоце Святлана Радзюк у сваю чаргу зазначыла, што маладымі людзьмі тут задаволены, бо яны ідуць на дыялог, маюць сваё меркаванне. Кіраўніцтва гаспадаркі спадзяецца, што плённае супрацоўніцтва паспрыяе перамозе ў конкурсе.

Ірына СТЫРНІК

Читайте также:

Беларусь хацелася наведаць даўно
Каменныя могільнікі Дзятлаўшчыны
Дзе будуць працаваць студатрадаўцы
3 4 250 13 Июнь, 2018 Раённыя падзеі Июнь 13, 2018

4 комментария

  1. Иван

    Полезное дело у ребят. Похвально.

    Ответить
  2. lexa$

    На ферму работать на лето. Да этим пацанам и девченкам надо памятник ставить

    Ответить
  3. Иван

    Дети должны знать, как взрослые зарабатывают деньги. Не попробуешь — не поймёшь.

    Ответить

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *