Жыццёвыя выпрабаванні – лесвіца на неба

Падзеі

Асаблівую патрэбу ў духоўнай падтрымцы маюць людзі, якіх жыццё выпрабоўвае хваробамі. А таму візіт святара – падзея заўсёды доўгачаканая для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна. Нядаўна духоўную размову на тэму “Жыццёвы крыж” з асаблівымі людзьмі і спецыялістамі Цэнтра правёў благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі, настаяцель храма Праабражэння Гасподняга ў Дзятлаве іерэй Іаан Кісель.

Айцец Іаан прыйшоў не з пустымі рукамі – прынёс торты і пачастункі, таму размова праходзіла ў цёплай сяброўскай атмасферы за кубачкам чаю.

Святар расказаў, што выпрабаванні і хваробы, спакусы і іспыты, якіх нямала на жыццёвым шляху чалавека, – гэта не што іншае, як наш крыж, і несці яго кожны хрысціянін павінен з цярпеннем, пакорай і ўдзячнасцю Богу. Толькі ў такім выпадку жыццёвыя цяжкасці служаць для выратавання чалавека. Для прыкладу айцец Іаан прывёў словы старца Паісія Святагорца, што крыж гэты пасылаецца нам не для мучэння, а каб па ім, як па лесвіцы, мы ўзышлі на неба.

У час размовы прысутныя задавалі святару пытанні, дзяліліся сваімі назіраннямі і выпадкамі з жыцця. Сустрэча ўсім спадабалася, і варта спадзявацца, што пачутае дапаможа па-іншаму зірнуць на многія падзеі жыцця.

Ірына КАЎКЕЛЬ  

Стоит почитать:

Дзіцячая святочная праграма “Мы праўнукі твае, Перамога!” (+відэа)

Гучаць “Мелодыі кахання” (+відэа)

Песня заваражыла. У Дзятлаве прайшоў конкурс «Песенны вернісаж» (+відэа)



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *