Пройдуць “Прамыя тэлефонныя лініі”

Да ведама грамадзян

У Гродзенскім абласным упраўленні Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у маі 2018 года пройдуць “Прамыя тэлефонныя лініі”.

16 мая з 14 да 15 гадзін першы намеснік начальніка ўпраўлення Алег Аляксандравіч Рэмша правядзе “Прамую лінію” па тэме: “Парадак прызначэння і выплаты дапамог па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах”. Тэлефануйце на нумар 8(0152)68-33-70.

22 мая з 11 да 13 гадзін начальнік аддзела прафесійнага пенсійнага страхавання Ілона Уладзіміраўна Шавельская правядзе “Прамую тэлефонную лінію” па тэме “Асаблівыя ўмовы працы, неабходныя для вызначэння права работнікаў на прафесійнае пенсійнае страхаванне”. Тэлефануйце на нумар 8(0152)76-65-30.

23 мая з 14 да 15 гадзін начальнік аддзела сацыяльнага страхавання Святлана Васільеўна Каладзінская правядзе “Прамую тэлефонную лінію” па тэме: “Права на дзяржаўныя дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў”. Тэлефануйце на нумар 8(0152)68-33-79.

Кожную сераду з 14 да 15 гадзін у абласным упраўленні Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь працуе тэлефон «Гарачай лініі» 8(0152)68-33-84.

Марыя ЖЫДКО,
начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны  насельніцтва

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *